image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У клубе “Сірэна” – папаўненне! У маладзежнай арганізацыі юных ратавальнікаў – таксама! (Бярэзінскі раён)

338
Пра раённы клуб юных ратавальнікаў “Сірэна” добра ведаюць у Бярэзінскім раёне. Ён адкрыў свае дзверы для дзяцей аж у лістападзе 1996 года і стаў выдатнай пляцоўкай для работы з дзецьмі і моладдзю. 

Падчас фінальнага этапу акцыі “Моладзь за бяспеку” “Сірэна” папоўнілася 15-цю членамі Беларускай маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Цікаўныя і шчабятлівыя пяцікласнікі з розных школ горада сталі галоўнымі “віноўнікамі” мерапрыемства. Яны выслухалі расповед пра маладзежную арганізацыю ратавальнікаў-пажарных з вуснаў старэйшых удзельнікаў клуба, паглядзелі фільм, адказалі на пытанні віктарыны. Асабліва прыемны момант для дзяцей – клятва юных ратавальнікаў і ўручэнне пасведчанняў членаў маладзежнай арганізацыі. Іх дзеці атрымалі з рук выпускніка клуба, начальніка дзяжурнай змены №1 ПАВЧ №1 г.Беразіно Аляксандра Карабінеўскага. Скончылася мерапрыемства чаепіццем з тортам. Пройдзе літаральна год, і нашы юныя члены арганізацыі ратавальнікаў “дарастуць” да таго, каб паспрабаваць сябе ў якасці памочнікаў дарослым ратавальнікам на карысных мерапрыемствах і акцыях.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть