image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З клопатам пра бяспеку (Валожынскі раён)

415

У рамках рэспубліканскай акцыі “З клопатам пра бяспеку малой радзімы» па ўсім Валожынскім раёне разляцеліся канверты з заклікам ратавальнікаў выконваць правілы бяспекі. Лісты адрасаваны адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам.

– Уся інфармацыя, якую мы ўклалі ў канверт, носіць прафілактычны характар. Такім чынам мы нагадаем жыхарам паважанага ўзросту пра тое, як бяспечна наводзіць парадак на сваім прысядзібным участку, як засцерагчы сябе ва ўласным доме, што зрабіць для таго, каб пачатак ацяпляльнага перыяду не прывёў да сумных наступстваў. Спадзяёмся, што азнаеміўшыся з інфармацыяй, нашы грамадзяне не дапусцяць узнікнення надзвычайных сітуацый, – пракаментавала старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алеся Радвіловіч.

Людзі пажылога ўзросту заўсёды маюсь патрэбу ў дапамозе. Паглядзіце вакол сябе, магчыма побач з вамі жывуць людзі, якім неабходна ваша ўвага. Гэта могуць быць не толькі вашы бацькі, але і суседзі, знаёмыя. Зазірніце да іх, праверце ў якім стане знаходзіцца электрычная праводка і пячное ацяпленне, спытайцеся, чым вы можаце быць ім карыснымі, проста паразмаўляйце з імі. Такім чынам можна зрабіць жыццё пажылых грамадзян не толькі бяспечным, але і больш цікавым.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть