image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не пакінуць без увагі (Мядзельскі раён)

234

Кожны з нас думае, што заўсёды будзе маладым, жыццярадасным і здаровым. Аднак гэта не так. У жыцці кожнага чалавека рана ці позна надыходзіць час, калі прыходзіць старасць, калі неабходна дапамога і падтрымка не толькі родных і блізкіх, але і навакольных.

Першага кастрычніка работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паспяшаліся на дапамогу да ветэрана органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыям Івана Іванавіча Івашка. Так склалася, што менавіта сёння гаспадар рашыў пасекчы і скласці дровы на сваім дачным участку. А гэта, як вядома, вельмі цяжкая работа, таму дапамога маладога пакалення апынулася як – ніяк дарэчы. Няхай дапамога і не вельмі вялікая, але з іншага боку такая прыемная і неабходная для пажылых людзей. А зносіны пажылых з моладдзю таксама з’яўляецца важным паказчыкам. У займальнай і пазнавальнай гутарцы ветэран ўспомніў, што ён з сябрамі у маладосці таксама аказваў дапамогу пажылым, адзінокім людзям і разам з гэтым у вачах мільгала радасць за тое, што гэтыя добрыя традыцыі не засталіся ў мінулым, што маладое пакаленне і цяпер не пакідае без увагі і дапамогі тых, хто ў іх мае патрэбу.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть