image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ад дзіцячага свавольства – да трагедыі (Мядзельскі раён)

401

ДЗЯЦІНСТВА – самая цудоўная пара жыцця. Гэта такі перыяд, калі ўсё здаецца чароўным, бо ўсё адбываецца ўпершыню. Першы крок, першае слова, першая ўсмешка…Душа малыша чыстая і свабодная ад усялякай злосці і мітусні. Ён усім верыць і ўсіх любіць. Толькі дзецям уласціва гэта незвычайнае пачуццё абароненасці: мама і тата ўсё ведаюць і ўсё могуць. Яны заўсёды супакояць, прыгалубяць, парадуюць, будуць пастаянна побач…Так думае кожнае дзіця. Ён не клапоціцца пра заўтрашні дзень, не думае пра магчымую небяспеку. Аднак небяспека існуе. Яна вельмі часта прыходзіць з адкрытых балконаў і вокнаў, ад запалак, шкляначак з лекамі, газавай пліты і ад чужых людзей, якія спрабуюць трапіць у кватэру. Прадбачыць абсалютна ўсе выпадкі, вядома ж, немагчыма. Аднак вельмі важна растлумачыць малышу элементарныя правілы бяспекі.

Паважаныя бацькі! Дзіця малодшага школьнага ўзросту павінна ведаць дамашні адрас і нумар тэлефона. Навучыце яго карыстацца мабільнікам, каб пры неабходнасці магло патэлефанаваць у службу экстранай дапамогі, а таксама вам на работу. Замацуйце каля тэлефоннага апарата аркуш паперы з запісанымі ўсімі неабходнымі нумарамі. Раскажыце, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца. Абавязкова растлумачце, што ў выпадку пажару патрэбна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу, а вось хавацца ні ў якім разе нельга. Запалкі і запальнічкі захоўвайце ў недаступных для дзяцей месцах. Не дазваляйце ім самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, распальваць печкі. Напомніце, што вострыя прадметы, высокая вышыня – небяспечныя, што вокны і балкое – не месца для гульняў. Калі ёсць магчымасць, даручыце старэйшым дзецям нагляд за малодшымі.

Трапіць у экстрэмальную сітуацыю дзіця можа і на вуліцы. Таму абавязкова напамінайце малым і пра неабходнасць захавання правілаў дарожнага руху. Уяўляюць таксама небяспеку пакінутыя будынкі, стрэхі гаражоў. Гуляць у такіх месцах нельга, расказвайце пра гэта дзецям.

Памятайце, пакідаючы часам дзіця нават на некалькі мінут дома адно, можна страціць яго назаўсёды.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть