image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Будучыня дзіцяці – у нашых руках! (Мядзельскі раён)

385
Рэдка калі ў стужцы навін не знойдзеш трагічнага выпадку з удзелам дзяцей. У такіх навін заўсёды высокі рэйтынг і колькасць праглядаў зашкальвае. Бо жыццё і здароўе дзяцей не могуць не хваляваць. Мы чытаем пра гэтыя няшчасныя выпадкі, суперажываем, спачуваем, але не можам адвязацца ад думкі, што гэта - чужая гісторыя. Але, напэўна, трэба было б паглядзець на ўсё з іншага боку, спраецыраваць сітуацыю на сваё асяроддзе, пачуць папераджальны званочак і зрабіць крок насустрач бяспецы. У гэтым выпадку галоўную ролю павінна выконваць сям’я. Менавіта самыя блізкія людзі – бацькі – абавязаны навучыць дзіця жыць ў бяспецы і не рабіць неабдуманых учынкаў. Важна расказаць і растлумачыць малым, як небяспечна гуляць з агнём. Бацькі павінны знайсці час для правядзення з дзецьмі “хвілінак бяспекі” і ў гульнявой форме растлумачыць элементарныя правілы пажарнай бяспекі. 

А менавіта:

запалкі і запальнічкі прызначаны для гаспадарчых патрэб. Яны не могуць служыць прадметам для гульняў, і без патрэбы іх браць зусім не варта;

нават адна маленькая іскрынка можа стаць прычынай вялікага пажару. Таму не дапускайце ўзнікнення нават невялікага агню ў памяшканні;

калі ў кватэры пачаўся пажар, а дарослых няма, уцякай далей ад агню. Калі кватэра не зачынена не задумваючыся, выходзь з яе;

уцякаючыз палаючага пакоя, не забудзь зачыніць дзверы, каб агонь не распаўсюдзіўся па ўсёй кватэры;

калі дзверы дома зачынены і выйсці няма ніякай магчымасці, крычы ў акно, кліч на дапамогу;

нават калі вам вельмі страшна знаходзіцца ў падпаленай кватэры, не трэба хавацца пад ложак, у шафу ці іншыя таемныя месцы, бо пажарным будзе вельмі цяжка вас знайсці і выратаваць;

калі апяклі руку, пастаўце яе пад струмень халоднай вады і клічце дарослых на дапамогу;

калі загарэлася адзенне, падайце на зямлю або падлогу і катайцеся па ёй, пакуль агонь цалкам не патухне. Калі пажар у вашым пад’ездзе, не выходзьце з кватэры. Адчыніце балкон, акно ці хаця б фортку і клічце на дапамогу;

калі ў доме пажар, не карыстайцеся ліфтам. Ён можа спыніцца паміж паверхамі, а вы апыняцеся ў самай сапраўднай пастцы;

падвалы, адрыны і гарышчы – не лепшыя месцы для гульняў, а тым больш, калі гэтыя гульні з агнём;

электрапрыборы, уключаныя ў сетку, нельга пакідаць без нагляду, таму што яны часта становяцца прычынай пажару.

Неабходна тлумацыць дзецям, што гэтыя правілы ніколі нельга забываць, пра іх патрэбна расказаць сваім таварышам і патрабаваць, каб яны таксама іх выконвалі.

Паважаныя бацькі, бабулі і дзядулі! Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей адных, а таксама не будзьце раўнадушнымі і абыякавымі да сем’яў нядбайных суседзяў, бо іх дзеткі ні ў чым не вінаватыя. Беражыце жыццё дзяцей!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть