image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Зіма патрабуе ўвагі (Мядзельскі раён)

356

На календары – восень. А за вакном холад, ветер, дождж і іншыя прыродныя катаклізмы. А так хочацца цяпла і ўтульнасці. Таму ўжо зараз трэба падумаць аб бяспечнай эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў.

Разгледзім некалькі момантаў. Як, напрыклад, падрыхтаваць да эксплуатацыі ў зімовых ўмовах? Маразы прымушаюць больш цепліць іх у вясковых дамах. Але нават вопытныя гаспадары забываюць, альбо проста ігнаруюць правілы карыстання печкай у зімовых умовах, што можа прывесці да пажару. Таму выратавальнікі раяць: найперш пабяліць дымаход – свежая пабелка дае магчымасць хутка выявіць трэшчыны. Не перагравайце печку, а лепш распальваць яе некалькі разоў на дзень. Перад ацяпляльным сезонам неабходна пачысціць дымаход і рабіць гэта да яго заканчэння раз у тры месяцы. Інакш можа загарэцца сажа.Нельга выкарыстоўваць для распальвання печы лёгкія на загаранне вадкасці. Неабходна прыбіць на падлозе перад дзверцамі металічны ліст памерамі не менш чым 50 x 70 сантыметраў.

Можа нападкаць і такая бяда, як атручэнне чадным газам. Каб пазбегнуць гэтага, трэба быць вельмі ўважлівамі пры эксплуатацыі печаў. Чадны газ з’яўляецца, калі паліва поўнасцю не згарэла, а заслонку ўжо закрылі, каб захаваць цяпло. Віноўніцай атручэння ім можа стаць і звычайная газавая калонка, калі ў ёй засмеціцца калонка, што адводзіць дым. Запомніце галоўныя прыкметы такога атручэння: задышка, галаўная боль, галавакружэнне, блытаная свядомасць (альбо яе страта пры высокай канцэнтрацыі газу), млоснасць. Звярніце ўвагу, што большасць вышэй пералічаных прыкмет падобныя на сімптомы пры грыпе, харчовым атручванні і іншых захворваннях. Таму можна і не здагадацца адразу, што прычынай недамагання з’яўляецца менавіта чадны газ.

А ці могуць быць небяспечнымі бытавыя прыборы, якіях зараз у нашых дамах вельмі шмат? Факты сведчаць пра тое, што менавіта бытавая тэхніка нярэдка становіцца прычынай розных надзвычайных сітуацый, у тым ліку і пажараў. І з надыходам ацяпляльнага сезона колькасць такіх выпадкаў павялічваецца.

На што варта звярнуць увагу? Калі вы карыстаецеся, напрыклад, абагравальнікамі, не забывайце пра нагрузку на электрасетку, якую яны ствараюць. Важна таксама, каб яны былі заводскія, а не саматужныя. Не пакідайце ўключаныя электрапрыборы без нагляду (нават у спячым рэжыме). Нельга падвешваць электрычныя драты на цвіках, завязваць вузламі, заклейваць шпалерамі і паперай альбо вешаць на іх вопратку. Няспраўныя выключальнікі і разеткі таксама хаваюць у сабе патэнцыяльную небяспеку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть