image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наша задача – дайсці да кожнага! (Мядзельскі раён)

421

З года ў год назіраецца сумная статыстыка пажараў як ў жыллёвым фондзе, так і на аб’ектах дзяржаўнай формы ўласнасці, якія прыводзяць да непапраўных вынікаў. Прычым размова ідзе не пра прыродныя катаклізмы, якія прадказаць немагчыма. Вельмі часта непрыемныя і нават трагічныя здарэнні з’яўляюцца спаравай рук чалавечых. Таму наша задача папярэдзіць гэтыя здарэнні.

З мэтай правядзення тлумачальнай і прафілактычнай работы з грамадзянамі 16 верасня начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Кузьмянок сустрэўся з працоўным калектывам санаторыя “Жураўка”. У сваім выступе Васіль Васільевіч распавёў аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, прывёў трагічную статыстыку гібелі людзей на пажарах. Звярнуў увагу аўдыторыі на той факт, што ў абсалютнай большасці сваёй трагедыі адбываюцца ў жылым сектары і па віне самога чалавека. Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях асабліва адзначыў, што з надыходам восені і зімніх маразоў пачашчаюцца выпадкі ўзнікнення пажараў ад няспраўнага пячнога ацяплення і неасцярожнасці пры яго эксплуатацыі, у выніку чаго згараюць хаты і гаспадарчыя пабудовы, гінуць людзі. Асаблівую ўвагу надаў праблеме дзіцячай гібелі на пажарах, нагадаў аб неабходнасці строгага кантролю за баўленнем часу дзяцей, і яшчэ раз нагадаў асноўныя правілы, якія павінен ведаць кожны, каб прадухіліць бяду, зберагчы сваё жыццё і жыццё сваіх родных і блізкіх.

У завяршэнні сустрэчы ўсім прысутным былі ўручаны буклеты з інфармацыяй супрацьпажарнай накіраванасці. Таксама ўсе жадаючыя змаглі задаць свае пытанні, на якія атрымалі даступныя адказы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть