image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дайсці да кожнага (Капыльскі раён)

336

Праверка бяспечных умоў пражывання знаходзілася ў полі зроку назіральнай камісіі, што працуе пры Слабада-Кучынскім сельвыканкаме. На гэты раз прафілактычны рэйд праводзіўся ў рамках акцыі “Старасць без насілля”.

Ужо ўвайшло ў практыку наведванне домаўладанняў жыхароў раёна прадстаўнікамі адразу некалькіх суб’ектаў прафілактыкі: РАНС, РАУС, энерганагляду і электрасеткі, газавай службы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аховы здароўя і ўпраўлення па адукацыі і іншых. І гэта правільна - бо толькі комплекснае абследаванне дазваляе ўбачыць поўную карціну умоў, у якіх пражывае той ці іншы чалавек - пажылы, адзінокі, інвалід або дзіця.

Як правіла, рэйдавая група ведае, па якім адрасе накіроўвацца, паколькі чалавек, які пражывае там, ужо знаходзіцца на кантролі адной са служб.

І вось у в. Крыніца нас сустракае мілавідная жанчына. Ёй – каля 80 гадоў, яе мужу, прыкаванаму да інваліднай каляскі, - прыкладна столькі ж. Гэта людзі якраз з той катэгорыі, якой патрабуецца найбольшая ўвага: узрост і фізічныя магчымасці не дазваляюць ім у поўнай меры самастойна клапаціцца пра ўласную бяспеку.

У доме акуратна прыбрана. Супрацоўнік МНС правярае аўтаномны пажарны апавяшчальнік - працуе.

Пра жыццё-быццё сям’і, стан здароўя, ці часта наведваюць дзеці, цікавіцца спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Валянціна Міхайлоўская.

У астатніх членаў назіральнай камісіі пытанняў няма. А вось гаспадыня дома звярнулася да першага намесніка начальніка РАНС Вадзіма Мардасевіча з просьбай ліквідаваць асінае гняздо, якое ўтварылася ў электрычным шчытку. Выратавальнік агледзеў небяспечнае месца, прымяніў сродкі бытавой хіміі і праз некаторы час зняў гняздо. Так што і такія выпадкі бываюць падчас рэйдавых мерапрыемстваў.

…З парога хаты адчуваецца пах дыму - гаспадар, аказваецца, нядаўна паліў печ. Вядома ж, у хаце знаходзіцца хворая маці паважанага ўзросту, таму ёй патрэбна цяпло.

- Гэта толькі пакуль разгарэлася, найшло дыму, а потым будзе нармальна, - запэўнівае мужчына.

Сапраўды печ мае трэшчыны, таму на ліквідацыю няспраўнасцей далі некалькі часу да ацяпляльнага сезона.

Камусьці прыходзіцца нагадваць, каб паправілі печ або замянілі элемент сілкавання ў апавяшчальніку, а хтосьці расказвае, што пасля мінулага рэйду па рэкамендацыі спецыялістаў ужо замяніў у доме праводку. Да таго ж, не заўсёды можаш застаць гаспадароў дома, таму даводзіцца вяртацца, ды не адзін раз.

Увогуле такія праверкі носяць двухбаковы характар - пытанні тут задаюць не толькі правяраючыя, але і жыхары могуць падзяліцца сваімі праблемамі. Так адбылося ў в. Крыніца. Мясцовыя жыхары, дачнікі правялі своеасаблівы вясковы сход. Былі зададзены пытанні па абкошванні пустуючых участкаў, спілоўванні аварыйных дрэў і іншыя. Члены назіральнай камісіі ўзялі іх на кантроль.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть