image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сумесна з аглядавымі камісіямі – на варце бяспекі людзей (Бярэзінскі раён)

407

Агульнымі намаганнямі папярэдзіць пажары і гібель людзей у агні – задача, якая многія годы аб’ядноўвае ратавальнікаў і суб’екты прафілактыкі. Лепш за ўсіх, як вядома, знаёмыя з ладам жыцця сельскіх жыхароў мясцовыя органы ўлады. Раённыя аглядавыя камісіі актыўна працуюць поплеч з ратавальнікамі.

А навучанне новых іх членаў і інструктаж тых, хто ўжо працуе ў камісіі – тыя мерапрыемствы, што праводзяцца інспекцыяй Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях на пастаяннай аснове. Так, у Паплаўскім і Багушэвіцкім сельсаветах прайшлі інструктыўныя заняткі для яго работнікаў. Людзям расказалі пра некаторыя змены ў заканадаўстве, што датычацца супрацьпажарных нормаў, нагадалі пра правілы запаўнення справаздачы. Як і чакалася, у людзей было нямала пытанняў. Большасць з іх датычылася арганізацыі работы аглядавых камісій, былі пажаданні больш актыўнага ўзаемадзеяння са стараны іншых службаў.   Кожную назіральную камісію забяспечылі памяткамі для распаўсюджвання сярод насельніцтва. 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть