image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Важныя ўрокі бяспекі (Мядзельскі раён)

366

Сумная статыстыка прычын пажараў паказвае, што практычна чвэрць ад іх агульнай колькасці адбываецца па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Узяць запалкі і, капіруючы бацькоў, запаліць паперу, уключыць у разетку прас і ўявіць сябе гаспадыняй, распаліць вогнішча, як калісьці палілі, адпачываючы на прыродзе. Ды і дарогу перайсці там, дзе не трэба, пакупацца на вадаёме там, дзе зручней, а не там, дзе можна, - усе гэтыя маленькія дзеянні прыводзяць да вялікай бяды. 

Важныя ўрокі бяспекі - пад такой назвай адбыўся раённы Дзень бяспекі. У гэты сонечны дзень на плошчы Леніна ў Мядзеле сабраліся тыя, каму не абыякава бяспека нашых дзяцей. Напрыклад работнікі Мядзельскай выратавальнай станцыі “Таварыства выратавання на водах” арганізавалі пляцоўку “Бяспечная вада”, дзе расказалі асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадзе як у летні перыяд, так і ў перыяд, калі акваторыя пакрыецца “ледзяным люстэркам”. На пляцоўцы “Скрыжаванне без небяспекі!” супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі нагадалі правілы бяспечных паводзін на дарозе, а вось прадстаўнікі газавай службы прапанавалі прысутным наведаць пляцоўку “Асцярожна – газ!”

А што ж прапанавалі выратавальнікі? І чым яшчэ запомніўся шосты школьны дзень хлопчыкам і дзяўчынкам?. Вядома ж, эмоцыямі і ўседазволеннасцю. Калі яшчэ падрастаючаму пакаленню давядзецца апрануць баявое адзенне выратавальніка – пажарнага альбо пажартаваць з работнікамі МНС. Мабыць толькі стаўшы дарослымі і выбраўшы прафесію мужных. Але ўсё ж дзетвары дазволена было не ўсё: а каб было дадзена болей – дык, напэўна, ад той жа пажарнай машыны наўрад бы што засталося: такі вялікі быў інтарэс да спецыяльнай тэхнікі.

На пляцоўцы, акрамя дэманстрацыі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання ўсім прысутным было прапанавана паказаць свае веды ў конкурсах “Юны знаўца АБЖ” і “Збяры слова”, спрыт – у конкурсе “Хто хутчэй” і многае іншае. Пры правядзенні мерапрыемства дарослыя і дзятва атрымалі з рук выратавальнікаў наглядна – выяўленчую і сувенірную прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

Свята атрымалася на славу! Дзеці ў чарговы раз пацвердзілі, што ўмеюць не толькі вучыцца, але і адпачываць, а таксама выконваць правілы бяспекі!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть