image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лялечныя прадстаўленні для малодшых школьнікаў праходзяць у Беразіно

114

На базе бярэзінскага раённага цэнтра культуры працуе ўзорны лялечны тэатр “Сюрпрыз”. З задавальненнем прыходзяць сюды займацца школьнікі сярэдніх класаў, з не меншай радасцю глядзяць спектаклі дашкольнікі з дзіцячых садкоў Беразіно.

Так, спектакль “Злая запалка” паглядзелі выхаванцы цэнтра развіцця дзіцяці “Крынічка”. Мерапрыемства распачала інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Яна правяла гульню з дзецьмі, а далей пачалося самае цікавае! У аснове сюжэта пастаноўкі – гісторыя пра свавольства з запалкамі ката Абармота, гульні якога прывялі да ляснога пажара і знішчылі домік Ваверкі. Далей казка распавядае, як лясныя жыхары дапамагаюць Ваверцы аднавіць домік, а Абармот просіць прабачэння і абяцае выправіцца. Усмешкі дзяцей, іх плясканне ў далонькі і шырока расчыненыя вочкі – лепшая падзяка нашым акцерам! Навучанне мерам бяспекі з самага маленства, прывіццё разумення каштоўнасці жыцця – галоўныя мэты, што павінны ставіць мы, дарослыя, у працэсе выхавання дзяцей. Бацькам і педагогам дапамогуць у гэтым работнікі культуры і ратавальнікі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть