image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

За бяспекай – у “Смайлік” (Стаўбцоўскі раён)

268

Апошнімі днямі лета, як і кожны год, у месцах гандлю школьнымі таварамі можна назіраць вучнёўска-бацькоўскі  “бум”. Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі імкнуцца даўкамплектаваць “рукзакі ведаў”  усім неабходным для атрымання трывалых і каштоўных ведаў.

А вось у некаторых магазінах Стаўбцоўшчыны ў пакупнікоў ёсць магчымасць набыць яшчэ і веды пра правілы бяспечных паводзін. Раней такі магазін у Стоўбцах быў адзін – магазін “Дзіцячы свет”, а ў гэтым годзе да акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” далучыўся і магазін “Смайлік”. Як ужо адзначалася раней,   ратавальнікі на некаторы час сталі за прылаўкі разам з прадаўцамі, каб расказаць пакупнікам пра самы важны тавар – бяспеку. З наведвальнікамі магазіна яны праводзяць гутаркі, тэматычныя віктарыны. Бацькам чарговы раз нагадваюць пра тое, што яны самі павінны быць пастаянным прыкладам бяспекі для сваіх дзяцей.

У гутарках з дзецьмі ўзгадваюць правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы, у школе. Хлопчыкі ідзяўчынкі “тэлефануюць” у службу выратавання і паведамляюць пра надзвычайныя здарэнні, складаюць тэматычныя пазлы, адказваюць на пытанні віктарыны.

Па традыцыі, ад арганізатаў акцыі ўдзельнікі атрымоўваюць памятныя падарункі бяспекі: каляровыя лістоўкі, тэматычныя расфарбоўкі і буклеты, закладкі-напаміналкі, расклады заняткаў.

Што ж, наперадзе новы навучальны год, а гэта значыць – новыя веды, новыя знаёмствы, новыя гісторыі, якія абавязкова павінны стаць не толькі цікавымі, але і бяспечнымі!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть