image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Беразіно: акцыя ратавальнікаў “У цэнтры ўвагі – дзеці!” працягваецца

357

Раён – Бярэзінскі. Месца дзеяння - цэнтральны ўнівермаг райцэнтра. Арганізатар і выканаўца – раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.  Удзельнікі – маладыя бацькі і іх дзеці.  Мэта – звярнуць увагу дарослых на праблему траўматызму і гібелі дзяцей пры розных абставінах… Усе гэта – пра акцыю “У цэнтры ўвагі – дзеці”. 

Штодня на працягу апошняй дэкады жніўня на першым паверсе ўнівермага раённая служба ратавання праводзіць работу з дзецьмі і дарослымі. Самыя простыя пытанні – “На колькі хвілін можна пакінуць дзіця без нагляду?” ці “Як пазваніць у службу ратавання?” – некаторых бацькоў прымушалі задумацца. Затое дзеці, не марудзячы, бойка адказвалі на пытанні пра ўласную бяспеку, выбіралі карткі з выявамі рэчаў, што дапамогуць пры пажары, малявалі прычыны пажараў. Усе ўдзельнікі акцыі атрымлівалі яркія і карысныя падарункі. Работа з дзецьмі будзе працягнута: у верасні ў рамках названай акцыі ратавальнікі наведаюць школы раёна: тут пройдуць вучэбныя эвакуацыі, урокі бяспекі, інструктажы з педагагічнымі калектывамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть