image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калі вы заблукалі ў лесе… (Нясвіжскі раён)

313

Штогод у лясах нашай краіны губляюцца дзясяткі беларусаў. Хтосьці, паблукаўшы 2-3 гадзіны, знаходзіць дарогу самастойна, а кагосьці прыходзіцца шукаць усім светам.

Часцей за ўсё праблемы з арыентаваннем ўзнікаюць у людзей сталага ўзросту. Да іх на дапамогу прыходзяць ратавальнікі, міліцыя, ляснікі і жыхары навакольных вёсак. Таму збіраючыся ў лес вельмі важна выконваць наступныя правілы:

- перад выхадам у лес вывучыце карту мясцовасці. Вазьміце з сабой тэлефон, лекі, запас ежы і вады. Для таго, каб не згубіцца, калі вы ідзяце кампаніяй, можна скарыстацца свістком. Яго гук чутны за 2-3 кіламетры; 

- звяртайце ўвагу на ўмовы надвор'я: у пахмурнае надвор'е паход лепш перанесці на другі раз;

- апранайце яркую вопратку. Не перашкодзіць чырвоная кепка, косынка або любы прыкметны прадмет; 

- не адпраўляйцеся ў лес у адзіночку;

- паведаміце родным пра выбраны маршрут і прыкладны час вяртання, своечасова праінфармуйце іх, калі планы змяніліся;

- перш чым паглыбіцца ў лес, звярніце ўвагу на сонца, запомніце з якога боку яно размешчана. Калі сонца справа, то пры выхадзе ў тым жа кірунку з лесу трэба, каб яно апынулася злева.

Калі вы заблукалі ў лесе, першае, што неабходна зрабіць - зарыентавацца на мясцовасці. Паспрабуйце вызначыць дзе можна знайсці ваду і агонь, каб абараніцца ад холаду і арганізаваць начлег. Калі ў вас есць з сабой мабільны тэлефон, набярыце нумар службы выратавання і паведаміце, з якога населеннага пункта і якога раёна ўвайшлі ў лес, апішыце, што бачыце вакол сябе. Калі вы апынуліся ў лесе без тэлефона, а сваё месцазнаходжанне не можаце вызначыць нават прыблізна - спыніцеся і супакойцеся. Па магчымасці піце ваду і рухайцеся да мэты. Галоўнае для вас выйсці да людзей, таму шукайце лініі электраперадачы, прасекі і сцяжынкі. Выявіўшы любы з гэтых аб'ектаў, ідзіце ўздоўж і вы абавязкова знойдзеце людзей. Не варта выбірацца з лесу ноччу: пачынае цямнець - лепш займіцеся уладкаваннем месца для начлегу. Зрабіце прытулак з галін дрэў, падручных матэрыялаў. Карысны факт: ліст газеты, засунутай пад вопратку - паменшыць цеплааддачу ўдвая. Такі ж эфект дае і лістота, набітая пад вопратку. Арганізуючы начлег, паклапаціцеся, каб тыя, хто шукаюць вас не прайшлі міма - павесьце на кусты кепку, насоўку або ліст паперы, абламайце галінкі, каб прыцягнуць увагу.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть