image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чым заняцца на канікулах? (Бярэзінскі раён)

84
Штодня на плошчы ля кінатэатра “Юбілейны” ў Беразіно праходзяць мерапрыемствы для дзятвы. Работнікі аддзела культуры Бярэзінскага райвыканкама ладзяць тут інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і іх бацькоў, ратавальнікі праводзяць акцыю “Канікулы без дыму і агню”. 

Малыя могуць пакатацца на машынках і паскакаць на батуце, паласавацца поп-корнам і ліманадам, пачытаць дзіцячыя кніжкі і пагутарыць з інспектарам службы ратавання. Роставая лялька-пажарны прыцягвае ўвагу дзяцей яшчэ здалек, кожны за ўдзел у акцыі атрымлівае падарункі. Адкажы на пытанне, намалюй у рукавіцах пажарнага прычыну пажару, складзі пазл – для дзяцей заданні нескладаныя, але ж цікавыя і павучальныя. Удзельнік акцыі, 8-гадовы Павел, расказвае:

– Я крыху саромеўся падысці, але зараз вельмі давольны. Было цікава: заданні былі нескладаныя, а падарункі карысныя. Зараз у мяне і расклад заняткаў ёсць у школу! Я ўжо не першы раз прымаю ўдзел у акцыі ратавальнікаў. Раней вы прыязджалі да нас у школу і таксама прывозілі падарункі! Асабліва мне падабаецца размалеўка “Пажарная тэхніка”.

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть