image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Код бяспекі” разгаданы (Мядзельскі раён)

433

Як вядома, лепшым спосабам барацьбы з небяспечнай сітуацыяй з’яўляецца папярэджанне такой сітуацыі. У цяперашні час наспела жыццёвая неабходнасць развіцця культуры асабістай бяспекі і, у прыватнасці, культуры пажарабяспечных паводзін насельніцтва. Для таго, каб узаемадзеянне выратавальнікаў з насельніцтвам праходзіла цікава і з азартам ў лютым бягучага году Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыяй газеты “7 дзён” і Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі запусціла віктарыну “Код бяспекі”. Тут нельга не сказаць тое, што гэта была пятая віктарына, якая знайшла сваё месца на старонках газеты “7 дзён”.

Што ж гэта за віктарына, спытаецеся вы. А сэнс яе ў тым, што ўдзельнікі ў перыяд з 27 лютага па 11 чэрвеня 2020 года сабіралі “Код бяспекі” – кодавы сказ, які складаецца з слоў, зашыфраваных у крыжаванцы. Сярод удзельнікаў быў і жыхар Мядзельшчыны Фёдар Аркадзьевіч Карпей:

–       Увогуле я даўно сябрую з газетай “7 дзён”, нават падзяка ёсць за актыўны ўдзел у конкурсах і віктарынах. Вось і зараз рашыў паспрабаваць свае сілы ў віктарыне “Код бяспекі”. Тым больш, што з выратавальнікамі я знаёмы яшчэ больш чым з газетай, – усміхаецца Фёдар Аркадзьевіч, – так атрымалася, што на працягу многіх гадоў мы былі “суседзямі”, бо аддзел па надзвычайных сітуацыях раней знаходзіўся на вуліцы Пушкіна ў Мядзеле, а я там пражываю. Не ведаю, як адказвалі на пытанні крыжаванкі іншыя ўдзельнікі, але мне прыйшлося прыбегнуць да вялікай колькасці літаратуры, шукаць дапамогі і ў сетцы інтэрнэт і нават ў работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. І калі вы мне пазванілі і сказалі, што мяне чакае дыплом і падарунак, я вельмі абрадаваўся.

І вось 4 жніўня “эрудыта ў пытаннях пажарнай бяспекі” Фёдара Аркадзьевіча Карпяя знайшла награда.

–       Вельмі прыемна атрымаць узнагароду. Спадзяюся, што не апошнюю, бо і далей быду ўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах ад МНС.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть