image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Аўталаўка бяспекі” - эфектыўны спосаб папярэджання пажараў (Мядзельскі раён)

747

Думаю, сёння не знойдзецца ні аднаго чалавека, які б не пагадзіўся, што вельмі важную ролю ў грамадстве адыгрывае праца з насельніцтвам па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. А гэта і пажарна – прафілактычная работа ў жыллёвым фонде, і правядзенне сустрэч з насельніцтвам падчас выступленняў у працоўных калектывах, на бацькоўскіх і сельскіх сходах. 

Але на гэты раз выратавальнікі не зусім стандартна падыйшлі да прафілакі. Чаму? А таму, што наладзілі “бяспечны маршрут” па населеных пунктах Мядзельшчыны. Падчас мерапрыемства работнікі МНС прыводзілі прыклады статыстычных дадзеных па пажарах і гібелі людзей у вобласці і раёне, падрабязна тлумачылі трагічныя наступствы, якія хаваюцца за сухімі лічбамі і тыя правілы і патрабаванні, дзякуючы якім іх удалося б пазбегнуць. Ня лішнім было і нагадаць бяспечных паводзін пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электрасетак і электраабсталявання, пра ўстаноўку і абслугоўванне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Не застаўся без ўвагі і мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач”: усім прысутным, хто мае смартфоны было прапанавана ўсталяваць на іх мабільны дадатак. Акрамя гэтага не мала важным аказаўся зварот да прысутных з прозьбай ні ў якім выпадку не пакідаць дзяцей без нагляду.

Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў прыемныя падарункі ад выратавальнікаў.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть