image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка "Яны - легенды службы": Дзмітрый Андрэевіч Буеўскі

680
Рубрыка "Яны - легенды службы": Дзмітрый Андрэевіч Буеўскі

За плячыма Дзмітрыя Андрэевіча Буеўскага, вадзіцеля пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №14 в.Сіняўка Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, 26 гадоў службы ў радах МНС, якія можна вымераць колькасцю выратаваных ім чалавечых жыццяў.

–   Выбар менавіта гэтай прафесіі быў наканаваны мне лёсам.У нашай сям'і да мяне было тры пакаленні людзей у пагонах: прадзед узначальваў крымінальны вышук у горадзе Арол (зараз – Расійская Федэрацыя), дзядуля доўгі час служыў у бранятанкавых войсках, а бацька з'яўляўся начальнікам пажарнага разліку вайсковых частак Германіі, а потым – горада Клецка. З дзяцінства я бачыў побач людзей у ваеннай форме і заўжды марыў стаць падобным да іх.

Любоў да тэхнікі ў Дзмітрыя Андрэевіча з самага дзяцінства. Ён дасканала ведае ўсе характарыстыкі аўтамабільных цыстэрнаў і здольны віртуозна імі кіраваць.

–       Асноўная задача вадзіцеля выратавальнай службы – максімальна хутка і бяспечна даставіць баявы разлік да месца надзвычайнай сітуацыі. А для гэтага патрэбна “на зубок” ведаць раён выезду, не толькі горад ці веску, але і кожную вуліцу і завулак. Больш чым дваццацігадовы стаж работы дазволіў мне вывучыць гэтыя маршруты, як кажуць, уздоўж і ўпоперак. Калі я пачынаў прафесійны шлях, на ўзбраенні пажарных быў у асноўным ЗІЛ-130. Гэта вельмі манеўраная машына. Але сучасная пажарная тэхніка здольная змяшчаць значна больш вады – у цябе ў запасе адразу 10 тон. Гэта не 2,5, якія растрачваюцца літаральна за некалькі хвілін, з-за чаго раней не раз даводзілася чуць папрокі ад людзей, што мы ездзім на пажары з паўпустымі цыстэрнамі. Паступова ў насельніцтва рос давер да пажарнай службы, і мы былі сярод тых, хто фарміраваў імідж прафесіі ратавальнікаў.

Выразна памятае Дзмітрый Андрэевіч і свой першы баявы выезд:   

–   Выклік паступіў у вячэрні час, на вуліцы Талстога гарэў жылы дом. Мы, як толькі пад'ехалі, выскачылі з машыны, разгарнулі рукавы. Раптам пачуўся страшэнны грукат – адбыўся выбух газавага балона. Камандзір аддзялення не дайшоў да дома метраў з сем. Яго выбухной хваляй адкінула да плоту. Я на імгненне ўявіў, што было б, калі б мой таварыш паспеў падысці чуць бліжэй... тады і прыйшло ўсведамленне, як кожны раз рызыкуюць пажарныя, калі ідуць на барацьбу з агнём.

Нягледзечы на няпростыя ўражанні ад першага баявога вопыту, Дзмітрый Андрэевіч не расчараваўся ў выбары жыццевага шляху, больш таго, даў самому сабе абяцанне не толькі не здрадзіць сваёй прафесіі, але стаць адным з лепшых яе прадстаўнікоў. І гэтае абяцанне ён выканаў: Дзмітрый Буеўскі – абсалютны аўтарытэт у калектыве Клецкага гарнізона, сапраўдны віртуоз-вадзіцель, майстар на ўсе рукі. Доказам гэтага з’яўляецца і вялікая колькасць яго ўзнагарод: юбілейныя медалі пажарнай службы Беларусі, медаль “За бездакорную службу” 3 ступені, “Выдатнік”, падзякі і ганаровыя граматы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і Клецкага раённага выканаўчага камітэта.

Дзмітрый Андрэевіч сціпла кажа аб тым, што самае прыемнае ў службе – гэта падзяка ад тых людзей, чыё жыццё выратавалі, чыю маёмасць абаранілі ад агню.

–Я ганаруся тым, што я – выратавальнік-пажарны, і гэта не проста словы, а пачуццё, якое глыбока ў сэрцы. Ганаруся тым, што ў нашым гарнізоне – я ў ліку лепшых спартсменаў. Я шчаслівы, што кожны раз з задавальненнем іду на працу, цаню і паважаю свой калектыў. І калі б мне давялося павярнуць час назад і зноў стаць перад выбарам прафесіі, я б, не задумваючыся, зноў прыйшоў бы ўладкоўвацца на працу ў Клецкую пажарную частку.

   

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть