image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечная ўборка пачынаецца з навучання людзей (Бярэзінскі раён)

429

Вельмі хутка ўборачная кампанія ў Бярэзінскім раёне набярэ поўную моц. І ў гэты перыяд найважнейшыя пытанні, якія стаяць перад людзьмі, занятымі ў гэтым працэсе – захаванне ўраджаю і гаспадарчай тэхнікі ад агню, абарона здароўя працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. На базе ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” прайшла нарада, на якой з інжынерамі па ахове працы і пажарнай бяспецы гаспадарак раёна кампетэнтна пагутарылі прадстаўнікі служб раёна – службы ратавання і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч растлумачыў прысутным, якія ім належыць роля ў забеспячэнні эфектыўнай і бяспечнай уборкі, запатрабаваў выканання ўсіх нормаў заканадаўства, што закранаюць пытанні пажарнай бяспекі. Няўважлівасць і халатнасць людзей, занятых на ўборцы – асноўны фактар, што можа прывесці да ўзгарання дарагой тэхнікі, траўміравання людзей. А яшчэ – свядомае невыкананне службовымі асобамі норм бяспекі. Маецца на ўвазе і недахоп вогнетушыцеляў на камбайнах ці аб’ектах зернеапрацоўкі, нядзейсныя меры па недапушчэнні курэння ў недазволеных месцах, фармальнасць пры правядзенні інструктажоў і іншае. Мікалай Віктаравіч звярнуў увагу на некалькі гаспадарак, што дапускаюць пэўныя парушэнні, прадэманстраваў слайды. Пасля ўзялі слова спецыяліст цэнтра гігіены, работнікі упраўлення па сельскай гаспадарцы раёвыканкама. Агульнымі намаганнямі мінімізаваць верагодныя выпадкі ўзгаранняў і парушэння нормаў аховы працы – наша галоўная задача. Верым, што сумеснымі сіламі – вырашальная.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть