image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бярэзінскія ратавальнікі падвялі вынікі службовай дзейнасці за паўгоддзе

679

На нарадзе прысутнічаў намеснік кіраўніка Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Міхаіл Уладзіміравіч Драпко. Напачатку ён уручыў дыспетчару прапаршчыку ўнутранай службы Кісялевай Наталлі Канстанцінаўне памятны сувенір ад упраўлення. У мінулым годзе яна стала лепшай на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства і годна прадставіла Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе. Далей усіх чакаў даклад начальніка аддзела Андрыевіча Мікалая Віктаравіча пра вынікі работы аддзела па выніках паўгоддзя. Як і раней, яна была скіраваная на фарміраванне асноў бяспечнага мысленння ў дарослага насельніцтва і дзяцей. А “трымаецца” гэта работа на цесным узаемадзеянні з суб’ектамі прафілактыкі, са сродкамі масавай інфармацыі, на правядзенні мерапрыемстваў з людзьмі. Абсталяванне трох прыпыначных пунктаў плакатамі пра бяспечныя паводзіны, стварэнне гульневых пляцовак у стылі службы ратавання, работа над узорным класам юных ратавальнікаў – над выкананнем гэтых задач паспяхова папрацавалі мы ў гэтым годзе. Даклад быў скіраваны не толькі на адлюстраванне дасягненняў у працы, але і недахопаў. Сярод тых напрамкаў работы, што патрабуюць увагі – павышэнне эфектыўнасці прафілактычнай работы з насельніцтвам, удасканаленне баявой і спартыўнай падрыхтоўкі бярэзінскіх вогнеборцаў.

Абмяркоўвалася і пытанне ўдасканалення матэрыяльнай базы міні-цэнтра бяспекі Бярэзінскага раёна, што працуе ў цэнтры дзіцячай творчасці.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть