image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Новая іміджавая гульневая пляцоўка ратавальнікаў з’явілася ў Беразіно

390
Утульная  тэрыторыя  новага шматкватэрнага дома для шматдзетных сем’яў у г.Беразіно дапоўнілася на мінулым тыдні адкрытай іміджавай пляцоўкай службы ратавання. 

Тут ёсць машынка і гульневы комплекс з горкай, што нясуць напамін пра нумар службы выратавання. У дом яшчэ не засяліліся новыя гаспадары, а дзеці ўжо ацанілі новую пляцоўку. Звернемся з пытаннем да Насці, што гуляе тут:

–       Што гэта за нумар – 101?

–       На яго трэба званіць, калі пажар. Я ўжо ведаю лічбы, і пра нумар гэты таксама добра ведаю. Калі пазваніць, то прыедуць ратавальнікі і ўсім дапамогуць. А каб не было пажару, нельга сваволіць з агнем і нельга дзецям даваць запалкі.

Што тут дадаць? Вуснамі дзіцяці гаворыць ісціна. Думаецца, што пляцоўка яшчэ раз нагадае дарослым не пакідаць дзяцей без нагляду і сачыць за іх гульнямі. Нагадае ім і тэлефон службы ратавання, якому трэба навучыць кожнае дзіця.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть