image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ва ўсім вінавата…электраправодка (Мядзельскі раён)

493

У нашым жыцці часта ўзнікаюць рознага роду здарэнні і экстрэмальныя сітуацыі, якія патрабуюць максімальнага напружання волі і сіл, умення хутка ацэньваць тое, што адбылося і выбіраць найбольш эфектыўны спосаб абароны, выратавання, выжывання.

Адной з распаўсюджаных прычын пажараў з'яўляецца парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Няспраўныя электрапрыборы, трухлявая электраправодка, пакінутыя без нагляду электрычныя прыборы - вось невялікі пералік прычын, па якіх можа ўзнікнуць пажар.

У дзевяць гадзін раніцы 30 чэрвеня выратавальнікам Мядзельшчыны паступіла паведамленне аб тым, што ў весцы Азаркі – Пудавінка Мядзельскага сельскага Савета гарыць драўляны, абабіты лістамі бляхі гараж. У выніку пажару пашкоджаны дах на плошчы, сцены і маёмасць гаража. Прычына пажару высвятляецца. Але ўсё ж, верагодней за ўсё, менавіта кароткае замыканне электраправодкі прывяло да загарання.

У адпаведнасці з правіламі пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, выдзеленым для вядзення калектыўнага садаводства, дач, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку , прадастаўленым для дачнага будаўніцтва пры эксплуатацыі электраабсталявання не дапускаецца:

- прымяняць электраабсталяванне не завадскога вырабу;

- пакідаць яго уключаным у электрасетку без нагляду акрамя электраабсталявання, эксплуатацыйнай дакументацыяй на якое дапускаецца яго праца без нагляду;

- выкарыстоўваць электраабсталяванне не па прызначэнні і ва ўмовах, якія не адпавядаюць супрацьпажарным патрабаванням эксплуатацыйнай дакументацыі, з пашкоджаным кабелем (дротам), выключальнікам, разеткамі і іншым электраабсталяваннем;

- перавышаць намінальную токавую нагрузку электрычнага падаўжальніка;

- лямпы напальвання, якія прымяняюцца ў гаспадарчых пабудовах з наяўнасцю гаручых рэчываў і матэрыялаў, павінны быць абсталяваны ахоўнымі каўпакамі з негаручых матэрыялаў.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть