image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Патруль, наперад! (Бярэзінскі раён)

788

Калі на вуліцы спякотна, вадаёмы так і вабяць людзей, абяцаючы прахалоду і весялосць. Але ж залішняя ўпэўненасць грамадзян у сваіх плавальных здольнасцях, ужыванне спіртных напояў, недагляд за дзецьмі – усе гэтыя акалічнасці могуць забраць жыццё чалавека. Як кажуць, ад вады да бяды – адзін крок…

Статыстыка гібелі людзей на вадаёмах – гэта сухія лічбы, за кожнай з якіх – сотні трагедый. Каб папярэдзіць магчымыя надзвычайныя здарэнні на вадзе, на цэнтральны пляж г.Беразіно адпраўляецца “Летні патруль”: у складзе рэйда – прадстаўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях з юным памочнікам, служба ратавання людзей на вадзе, прадстаўнік маладзежнага атрада аховы правапарадку РК ГА “БРСМ”. На пляжы маецца месца для купання дзяцей, стэнд пра меры ўласнай бяспекі. З мая штодня дзяжураць матросы службы ратавання людзей на вадзе. Старшыня таварыства ратавання людзей на вадзе Юрый Міхайлавіч Палянскі расказвае:

- Людзі паводзяць сябе на вадзе даволі акуратна. Калі бачым, што маленькія дзеці адны ў вадзе – падыходзім да бацькоў, робім заўвагу. Людзі рэагуюць з разуменнем. На ўзбраенні ў нас маецца ўсе неабходнае для ратавання людзей і правядзення прафілактычнай работы: біноклі, лодка, выратавальныя кругі і жылеты. Штодня аб’язджаю на лодцы акваторыю ў раёне горада, папярэджваю людзей пра меры бяспекі. Добра, што прыходзіць “Летні патруль”. Дарослым раздаюць буклеты, дзецям – размалеўкі і брашуры. Людзям падабаецца, калi пра iх клапоцяцца. Гэта бачна.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть