image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лета і бяспека нашых дзяцей (Мядзельскі раён).

487

 

Лета - гэта час адпачынку для дзяцей і, у той жа час, падвышанай увагі з боку дарослых. Летам дзеці едуць адпачываць у дзіцячыя лагеры, у вёску да бабуль, ходзяць купацца на рэчку і гуляць у лесе, усё гэта ў комплексе з высокай актыўнасцю сонца, нясе розныя пагрозы. З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, звязаных з узнікненнем пажараў па прычыне дзіцячага свавольцтва з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі установы адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна аздараўленчы цэнтр “Зубраня” правялі на мінулым тыдні “бяспечнае мерапрыемства”.

У гэты дзень з хлопчыкамі і дзяўчынкамі была праведзена гутарка аб правілах паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, аб правілах выкліку службы выратавання, былі зададзены пытанні на пажарную тэматыку, на якія рабяты адказвалі з вялікім задавальненнем і энтузіязмам. Для замацавання ведаў рабятам было прапанавана згуляць у гульню “Дзе логіка”. Ды і прафілактычныя фільмы з мультфільмам “Чароўная кніга” не засталіся без увагі. Дзякуючы ім былі разгледжданы рознага роду няштатныя сітуацыі, а таксама вызначаны шляхі прафілактыкі дадзеных сітуацый.

Напрыканцы сустрэчы выхаванцы “чароўнай краіны дзяцінства” атрымалі наглядна – выяўленчую і сувенірную прадукцыю, якая была падаравана ім работнікамі МНС.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть