image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Узорны класс для юных ратавальнікаў– для якаснага і цікавага навучання дзяцей (Бярэзінскі раён)

401
Першага верасня адкрые для дзяцей свае дзверы ўзорны клас юных ратавальнікаў у ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно”. 

Яго стварэнне стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням упраўлення па адукацыі, спорце і турызме і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Стэнды, плакаты, выстава работ юных ратавальнікаў і метадычнай літаратуры, выстава элементаў пажарна-тэхнічнага абсталявання, тэлевізар, зоны “Першая медыцынская дапамога” і “Выклік службы ратавання” – далека не ўсе, што ёсць у класе. Зона “Асноўныя парушэнні правіл бяспекі ў жыллі” будзе садзейнічаць навучанню дзяцей прынцыпам тушэння агню: па-першае, на банэры неабходна знайсці ўсе парушэнні норм бяспекі, па-другое патушыць рознага роду ўзгаранні з дапамогай пэўных сродкаў пажаратушэння. А маюцца яны ў кожным доме “пад рукой”: пральны парашок, вада, зямля з вазонаў, пакрывала. Нават наклейкі на партах нагадваюць дзецям, дзе можна даведацца пра ўласную бяспеку яшчэ больш – з мульціка “Чароўная кніга”, мабільнага прыкладання ці на сайце 112.by. Важна і тое, што кіраўніцтва школы пакінула для заняткаў дзецям дзесяць камп’ютараў.

Звернемся за каментаром да начальніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая Віктаравіча Андрыевіча:

-                     Работа праведзена важная і патрэбная. Задача нумар адзін для нас – выхоўваць “бяспечнае” мысленне ў дзяцей і моладзі. А гэта значыць, у доўгатэрміновай перспектыве мы, па сутнасці, ратуем іх жыцці. Набытыя веды яны перададуць сваім дзецям, змогуць сарыентавацца ў небяспечны момант, можа хтосьці нават выратуе жыццё іншаму чалавеку. Гэта і есць наша задача – навучыць, паказаць, паўплываць на свядомасць. Безумоўна, рабоце дапамагаюць педагогі. Вынік бачны даволі хутка: падчас мерапрыемстваў мы заўважаем, што складана задаць такое пытанне, на якое б дзеці не ведалі адказу. І гэта прыемна. Класс юных ратавальнікаў будзе вучыць яшчэ і практычным дзеянням пры пажары.  

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть