image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Бяспечныя ластаўкі” для пажылых грамадзян (Мядзельскі раён).

851

Людзі сталага ўзросту, хворыя і інваліды найбольш безабаронныя перад наступствам агню. Яны часцяком забываюць, а часам і грэбуюць асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі. Таму задача кожнага з нас – даць адчуць гэтым людзям, што яны не адзінокія, не забытыя усімі, што яны камусьці патрэбныя і, што самае галоўнае, знаходзяцца ў бяспецы.

У рамках акцыі “З клопатам пра бяспеку малой Радзімы” чарговыя “бяспечныя ластаўкі” разляцеліся па ўсіх кутках Нарачанскага краю. А зрабілі яны гэта пры дапамозе звычайных пісем, адрасатамі якіх сталі пажылыя грамадзяне. А что ж у канверце? Буклеты ды памяткі, якія нагадваюць асноўныя правілы бяспечных паводзін. Напрыклад буклет " Неапалімая купіна” распавядае пра тое, якім павінна быць пячное ацяпленне, каб не дапусціць пажару па прычыне яго няспраўнасці. Таксама нагадвае аб тым, што забараняецца перагружаць электрычныя сеткі, эксплуатаваць драты і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй, аб тым, што “жучок” – гэта не сябар, а наадварот люты вораг і аб тым, што падчас навальніцы нельга карыстацца электрапрыборамі. Буклет таксама нагадвае дзеянні пры ўзнікненні пажара і аб тым, што пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый неабходна тэлефанаваць па нумары 101 ці 112. Пра гэта і многае іншае нагадваюць і памяткі, якія таксама “размясціліся ў бяспечных канвертах”.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть