image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечныя канікулы на Стаўбцоўшчыне!

426

Працягвае сваё шэсце па тэрыторыі Стаўбцоўшчыны “традыцыйная летняя” акцыя “Канікулы без дыму і агню”. Дадзеная акцыя заслугоўвае асабістай увагі, таму што яе асноўная мэта – папярэджанне пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх канікулаў. Каб дасягнуць пастаўленай мэты работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюцца ў госці да хлопчыкаў і дзяўчынак. А чакаюць ратавальнікаў не толькі на школьных пляцоўках, але і ў гуртках пазашкольнай дзейнасці. Так, чарговая сустрэча ў рамках акцыі прайшла ў раённым Цэнтры народнай творчасці ў вёсцы Яблонаўка, дзе, дарэчы, да “сустрэчы бяспекі” далучыліся і бацькі.

 Канешне, слухаць “проста лектара” – зусім не цікава, таму ратавальнікі імкнуцца да розных формаў давядзення інфармацыі. Так, для ўдзельнікаў мерапрыемства госці падрыхтавалі разнастайныя конкурсы: конкурс “Знайдзі пару бяспекі”, “Сапсаваны тэлефон”, “Званок у службу выратавання”. Не абышлася сустрэча і без традыцыйных падарункаў бяспекі – тэматычных буклетаў і размалёвак.

А вось выхаванцы школьнага лагера “Эрудыт”, які працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Стоўбцы”, вырашылі ўключыць у праграму яшчэ адзін конкурс – “Конкурс малюнкаў” на тэму бяспечнага адпачынку.

–       Канешне, акцыя праводзіцца не проста для таго, каб давесці інфармацыю, – адзначае начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка. – Усё тое, што мы перадаем дзецям, павінна гарантаваць апошнім не толькі цудоўны летні настрой падчас адпачынку, але і бяспечную будучыню наогул! І вельмі хочацца, каб думка пра бяспечнае будучае хвалявала не толькі нас, але і саміх дзяцей!

Такім чынам, прайшлі чарговыя “сустрэчы бяспекі”, але акцыя “Канікулы без дыму і агню” працягваецца, таму наперадзе яшчэ шмат цікавых, вялёлых і карысных сустрэч!

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть