image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

МНС нагадвае, што забытая на пліце ежа – адна з прычын узнікнення пажараў (Несвіжскі раён)

473

Вельмі часта ратавальнікі выязджаюць на выклік, звязаны з пахам дыму ў пад'ездзе. І ў большасці выпадкаў гэта аказваецца забытая на пліце ежа. На шчасце, не ўсе гэтыя выпадкі перарастаюць у пажары.

Прычынай пакінутай ежы на пліце вельмі часта з'яўляецца звычайная чалавечая халатнасць. Таксама алкагольнае ап'яненне ў такіх выпадках займае не апошняе месца – чалавек, які выпіў спіртное здольны проста забыцца, што пачаў рыхтаваць або разаграваць ежу.

Часта, паставіўшы гатавацца ежу на пліту, чалавек свядома можа пайсці ў краму, каб дакупіць прадукт, які адсутнічае, у надзеі, што нічога не здарыцца.

Калі ў памяшканні ёсць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, то пры з'яўленні дыму ён спрацуе, чым папярэдзіць аб небяспецы. Калі ж яго няма, то ад забытай на пліце ежы можа разрасціся сур'ёзны пажар. Пры супадзенні ўсіх няшчасных умоў згарэць можа ўвесь дом або кватэра.

Таму, каб прыгатаванне ежы не прыводзіла да пажару, нам усім трэба быць уважлівымі і выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть