image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Беражыце дзяцей! (Бярэзінскі раён)

806

Два пажары з-за свавольніцтва дзяцей з агнем здарыліся ў гэтым годзе ў Бярэзінскім раёне. Адно здарэнне прывяло да цяжкога траўміравання хлопчыка. Увечары 12 лютага ў Бярэзінскую раённую бальніцу з з аграгарадку Паплавы з апёкамі абедзвюх ног і рук прывезлі 14-гадовага падлетка. Агульная плошча апёку, устаноўленая медыкамі, склала 42 адсоткі цела. Як высветлілася, хлопец узяў ёмістасць з бензінам у дапаможнай гаспадарчай пабудове, разліў паліва ў двары і падпаліў яго. Спалохаўшыся, пачаў тушыць агонь нагамі, ад чаго ўспыхнула адзенне. Старэйшая сястра патушыла вопратку на браце падручнымі сродкамі і выклікала хуткую медыцынскую дапамогу. Бацькі дзіцяці знаходзіліся на працы. Прычына здарэння – дзіцячае свавольства. Тое, што хлопец атрымаў жорскі жыццёвы ўрок, сумнявацца не прыходзіцца. Хочацца пажадаць яму хутчэйшага выздараўлення. Аднак «гульнямі» з лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі сваволяць не толькі дзеці: дарослыя нярэдка падпальваюць дровы ў печы пры дапамозе бензіну, выкарыстоўваюць небяспечныя вадкасці пры распальванні вогнішча. Тым самым падаюць небяспечны прыклад сваім дзецям. Не паўтарайце чужых памылак, дзесяць разоў падумайце – «а ці варта?» – перад тым, як выкарыстоўваць яго не па прызначэнні ёмістасць з палівам.

На гэтым небяспечныя прыгоды дзяцей не скончыліся. 12 красавіка ў аграгарадку Косаўка дашкольнік і два малодшыя школьнікі пасваволілі з запалкамі і падпалілі салому. Па словах дзяцей, яны затушылі ўзгаранне нагамі і пабеглі гуляць у іншае месца. Праз некаторы час полымя зноў разгарэлася, пачаў гарэць сарай непадалёку. Ратавальнікаў выклікаў мясцовы жыхар, людзі не пацярпелі.

Прыведзеныя выпадкі яскрава паказваюць, што бывае, калі застаюцца без нагляду дарослых. Наперадзе летнія вакацыі, і ўсім бацькам неабходна вельмі пастарацца, каб арганізаваць вольны час дзяцей. Хтось пэўны час правядзе ў летнім лагеры, хтось – на моры з бацькамі ці ў весцы пад наглядам бабулі. А мноства дзяцей будзе бавіць вольны час так, як пажадае душа і падкажа фантазія. Пастарайцеся ўвесь час кантраляваць, чым занятыя дзеці, быць з імі на сувязі. Загадзя пагаварыце з дзецьмі пра правілы бяспечных паводзінаў, не прамінайце штодзень нагадваць іх. Гэта датычыцца не толькі пажарнай бяспекі. Штогод дзясяткі дзяцей у Беларусі гінуць на дарогах, тонуць пры купанні ў вадаёмах, траўміруюцца электратокам.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть