image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Віктарына для маладых бацькоў знайшла сваіх пераможцаў (Бярэзінскі раён)

779
У рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” бярэзінскія ратавальнікі разам з раённай газетай “Бярэзінская панарама” наладзілі віктарыну. Яе пытанні былі размешчаны ў перыядычным выданні і адрасаваліся яны маладым бацькам і іх дзецям. 

Па сумяшчальніцтву, дарослыя павінны былі з’яўляцца і падпішчыкамі раёнкі. Свае адказы сем’і адпраўлялі па электроннай пошце. Праз тыдзень пасля надрукавання пытанняў былі падведзены вынікі і вызначаны тры пераможцы. Імі сталі маладыя мамы і іх дзеці: дыплом трэцяй ступені атрымала Аканеева Аксана Аляксандраўна, педагог ДУА “Гарэніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, другой ступені – чацвёртакласнік ДУА “Лешніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Маркоўскі Мікалай разам са сваёй матуляй, пераможцам стала шматдзетная матуля Зубцова Зоя Іванаўна, работнік дашкольнай установы адукацыі “Крынічка”. Прыемныя падарункі ўдзельнікам акцыі ўручыў начальнік бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Карысная наглядная прадукцыя ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ад прадпрыемства «Барысаўская пажарна-ратавальная справа» рэспубліканскага аб’яднання “Беларускае дабравольнае пажарнае аб’яднанне”, магніты і флікеры ад раённай рэдакцыі і кветкі ад начальніка бярэзінскіх ратавальнікаў атрымалі нашы пераможцы.

10-гадовы Мікалай дзеліцца ўражаннямі:

-       Гэта не першая мая ўзнагарода ад службы ратавання. Мне прыемна, што яе атрымаць мне дапамагала мама: мы разам шукалі адказы, адпраўлялі пісьмо. А яшчэ у мяне – трэцяе месца ў раённым конкурсе сэлфі “Мой фактар бяспекі”. Буду прымаць удзел у мерапрыествах ратавальнікаў і далей. Вось, пісьмо ў рэдакцыю “Юнага ратавальніка” збіраюся пісаць.

 Зоя Іванаўна Зубцова таксама выказала цеплыя словы:

- Радуюся сваёй перамозе, як дзіця. Адказвала на пытанні ў апошні дзень прыёму пісем, таму асабліва не разлічвала на перамогу. А аказалася на першым месцы! На ўсе дзесяць пытанняў адказала правільна. Прыемна, дзякуй. Адказы знайшла хутка. І мульцікі я памятаю – у мяне трое дзетак. І пытанні пра бяспеку дзяцей падаліся мне нескладанымі.

 Акцыя працягваецца, і ратавальнікі гатовыя і надалей здзіўляць і радаваць маладыя сем’і.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть