- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
У Беразіно цяпер – чатыры аўтобусныя прыпынкі ў стылі МНС!
Адразу два новыя аўтобусныя прыпынкі ў Беразіно здабылі новы стыль напярэдадні летніх вакацый. У раёне ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Беразіно» сіламі раённых ратавальнікаў прыпынкі абсталяваны яркімі і карыснымі плакатамі.
Уважліва вывучыўшы іх, дзеці змогуць асвяжыць свае веды аб дзеяннях пры пажары. Успомняць яны і пра тое, як бяспечна паводзіць сябе на прыродзе і пры адпачынку ля вады. А яшчэ птушачка з мультфільма «Чароўная кніга» падрабязна раскажа, як знайсці ў інтэрнэце яшчэ больш інфармацыі пра асабістую бяспеку. На супрацьлеглым баку вуліцы прыпынак абсталяваны плакатам, які адназначна будзе цікавым і карысным для маладых бацькоў. «Не пакідайце дзяцей адных!» – заклікае гэты плакат і распавядае пра ўсе патэнцыяльна небяспечныя месцы для немаўляці ў доме.
Цяпер у чаканні аўтобуса сумаваць не давядзецца ні дзецям, ні дарослым. Варта адзначыць, што менавіта дадзеныя прыпыначныя пункты штодня наведвае вялікая колькасць дзяцей, у асноўным гэта навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Беразіно». Напэўна, такое аблічча раней даволі сумных і шэрых прыпынкаў прыйдзецца бярэзінцам «па гусце»!