image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзеці пад пастаянным кантролем дарослых – так павінна быць (Маладзечанскі раён)

1014

Дзеці – гэта не толькі наша будучыня, але і наша сучаснасць. Менавіта сёння мы павінны зрабіць усё для таго, каб яны мелі магчымасць вырасці прыстасаванымі, парой да жорсткага, свету. Залішнія клопат і агароджа ад рэальнасці толькі шкодзіць падрастаючаму пакаленню. Хлопчыкі і дзяўчынкі павінны ведаць аб магчымых небяспеках, каб пазбегнуць іх.

Хто, як не бацькі, павінны клапаціцца пра тое, каб дзеці не толькі добра засвойвалі ўсе тыя веды, якія дае школа, але і прывучаліся да парадку, дысцыпліне, каб яны выконвалі нормы жыцця нашага грамадства. Што датычыцца пажарнай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці, то ў гэтых пытаннях на дапамогу бацькам прыходзяць работнікі МНС.

Супрацоўнікі Маладзечанскага ГРАНС у рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” з адзінаццатага мая штодня праводзяць тэлефонныя “званкі бяспекі”. Такім чынам вядзецца прафілактычная размова па асновам бяспекі жыццядзейнасці.

“Паважаныя мамы и таты! Некалькі простых саветаў, як навучыць дзіця бяспечным паводзінам: штодня нагадвайце дзіцяці аб правілах бяспечных паводзін; выкарыстоўвайце для гэтага адпаведныя сітуацыі: на вуліцы, у хатняй абстаноўцы, у падарожжы; тлумачце дзіцяці ўсё, што адбываецца вакол, каментуйце, чаму трэба паступаць так, а не інакш; важна памятаць: забарона хутчэй дасць стымул дзіцяці паспрабаваць у вашу адсутнасць тое, што нельга, таму казаць пра бяспеку трэба ў давернай манеры. Ні ў якім разе не пагражаць і не запалохваць. Калі хочаце навучыць дзіця правілам бяспекі, перш за ўсё, выконвайце іх самі. Захоўвайце запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах. І самае галоўнае – не пакідайце дзяцей без нагляду!”.

Асноўнае пытанне, падчас акцыі “выратавальнік на сувязі”: “Як вы лічыце, ваш дом бяспечны для дзіцяці?” Прыемна адзначыць тое, што амаль усе ведаюць якія прадметы у кватэры могуць быць небяспечнымі для дзіцяці.

Таксама не лішнім было напомніць бацькам, што трэба рабіць, калі адбыўся пажар: выбегчы на вуліцу; пазваніць па тэлефону 101 ці 112 і вызваць выратавальнікаў; паведаміць, што гарыць і свой адрас. Калі пры пажары выйсці з памяшкання немагчыма, неабходна: вызваць выратавальнікаў па тэлефону 101 ці 112; закрыць вокны, заткнуць шчыліны пад дзвярыма мокрымі анучамі; рот і нос прыкрыць вільготнай тканінай; калі ёсць магчымасць, выйсці на балкон і шчыльна прыкрыць за сабой дзверы; калі балкона няма, чакаць дапамогі каля акна, падаючы сігналы выратавальнікам кавалкам яркай матэрыі.

Кожнаму прапанавалі паглядзець разам са сваімі дзецьмі цікавы навучальны мультфільм “Цудоўная кніга”. Спадзяёмся, што мамы і таты будуць выконваць усе парады выратавальнікаў.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть