image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Транспартны сродак у агні. Што рабіць? (Мядзельскі раён)

747

Пажары ў транспарце ідуць па частаце пасля пажараў у кватэрах і прыватных дамах. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення няштатнай сітуацыі, як правіла з'яўляецца: няправільная эксплуатацыя (пабочныя матэрыялы ў месцы размяшчэння рухавіка); закрыццё радыятарнай рашоткі гаручымі матэрыяламі ў зімовы перыяд; курэнне ў аўтамабілі; няспраўнасць паліўнай сістэмы. Адна з самых распаўсюджаных прычын - кароткае замыканне электраправодкі.

04 мая 2020 года 23 гадзіны 38 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля «Сітраен" 2000 году выпуску. У выніку пажару пашкоджаны салон і маторны адсек аўтамабіля. Пашкоджана лакафарбавае пакрыццё і фара побач стаячага аўтамабіля «Пежо - 605», а таксама лакафарбавае пакрыццё і задняе кола аўтамабіля «Пратон – Персона».

Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія прычына ўзнікнення пажару – канструктыўны недахоп электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).

Пажар у транспарце небяспечны тым, што пачынаецца ён практычна незаўважна. Заўважаюць яго звычайна толькі тады, калі ўжо чуецца пах гару і дыму. Распаўсюджванне жа агню адбываецца ў разы хутчэй, чым у жылых дамах. Увесь працэс займае ад лічаных секунд да 2-3 хвілін. У гэтым выпадку здароўе і жыццё чалавека залежыць не ад дзеянняў выратавальнікаў, а ад выканання кожным з нас правіл паводзін пры пажары на транспарце.

Самае першае з іх – не паддавацца паніцы!

Калі вы заўважылі прыкметы загарання транспартнага сродку, дзейнічайце наступным чынам:

• спыніцеся і заглушыце рухавік аўтамабіля.

• выйдзеце з машыны і высадзіце пасажыраў, пераканайцеся, што яны адышлі на бяспечную адлегласць (не менш за 20 метраў). Іх жа можна папрасіць выклікаць выратавальнікаў па нумары "101" альбо "112";

• калі загаранне невялікае і адбываецца ў стадыі тлення – паспрабуйце патушыць агонь самастойна, выкарыстоўваючы вогнетушыцель, накрываючы ачаг ізаляцыйным матэрыялам, каб абмежаваць доступ кіслароду. З гэтай мэтам можна прымяніць і шчыльнае адзенне. Будзьце асцярожныя, калі падчас здарэння вы працавалі ў гаражы або ў вас прамасленая адзенне альбо рукі: пры тушэнні рызыкуеце загарэцца самі.

• калі пажар пачаўся ў маторным адсеку і незразумела, якой ён сілы, лепш не адчыняйце капот і тэлефануйце па нумары "101" ці "112". Пры спробе патушыць агонь не падымайце накрыўку капота, каб не дапусціць доступу свежага паветра да полымя. Прыпадыміце накрыўку і накіруйце струмень вогнетушыцеля ў вобласць загарання. Лепш гэта рабіць удваіх: адзін падымае накрыўку, другі з дапамогай вогнетушыцеля тушыцьагонь;

• калі пажар пачаўся ў салоне, не адчыняйце вокны і дзверы без неабходнасці. Ад недахопу кіслароду полымя можа патухнуць і перайсці ў стадыю тлення;

• не спрабуйце патушыць вялікі агонь самастойна.

• пры немагчымасці ліквідаваць загаранне адыдзіце ад машыны самі і адвядзіце людзей на бяспечную адлегласць (не менш за 20 метраў), бо можа ўзарвацца паліўны бак;

• і самае галоўнае: заўсёды заставайцеся спакойнымі!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть