image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Да Дня ўшанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў па НС: "Выручыць з любой бяды"(Валожынскі раён)

483

80-я гады мінулага стагоддзя адна з найпрыгажэйшых вёсак раёна, Стайкі, была своеасаблівай “мекай” моладзі Валожыншчыны. Тут ладзіліся самыя вясёлыя дыскатэкі, і ў мясцовым клубе было не праціснуцца ад юнакоў і дзяўчат. “Баль” правіў самадзейны ансамбль, саліравалі прызнаныя зараз шырокай аўдыторыяй спевакі Аляксандр і Наталля Шаўчэнкі. Адным з удзельнікаў калектыву з’яўляўся Іван Сухадолец, які акампаніраваў на гітары.

    Як і ўсе прадстаўнікі таго пакалення, ён дакладна ведаў: ёсць час для адпачынку, калі можна пачытаць, паслухаць музыку, пазабаўляцца з сябрамі, і ёсць час для больш важных спраў – на раўне з бацькам рупіцца па гаспадарцы. Трэба адзначыць, што Іван рос паслухмяным, ніколі маме і тату не даводзілася чырванець за сына. З добрымі адзнакамі ён скончыў спачатку Шчалканаўскую васьмігодку, потым – Сакаўшчынскую сярэднюю школу. Калі равеснікі пачалі з’язджаць у гарады, Іван таксама паспрабаваў шукаць шчасця ў “каменных джунглях”, але хутка зразумеў: яго месца на гэтай зямлі ў вёсцы, ён, як кажуць, чалавек з сельскай жылкай. 

Працаваць пайшоў вадзіцелем на Сакаўшчынскі пажарны пост. З распадам Савецкага Саюза рухнула і сістэма пажарнай бяспекі. Існуючыя раней дабравольныя пажарныя атрады самаліквідаваліся, і, як следства, колькасць узгаранняў і фактаў гібелі людзей у агні вырасла ў разы. У 1995 годзе пачаўся працэс ваенізацыі службы выратавання, што стала штуршком для станоўчага аднаўлення і прэстыжу прафесіі пажарнага. Сёння Іван Мікалаевіч успамінае, як нялёгка ішло станаўленне. Не было тэхнікі – выкарыстоўвалі спісаныя калгасамі аўтацыстэрны, не хапала належнай амуніцыі і надзейнага ў барацьбе са стыхіяй прыстасавання. Часта пасты размяшчаліся ў паўразбураных памяшканнях, і даводзілася самастойна прыводзіць іх у належны стан, а побач – ствараць пляцоўку для фізпадрыхтоўкі. Але цяжкасці толькі загартоўваюць сапраўдных мужчын. Хаця неўладкаванасць – нішто ў параўнанні з тым, што даводзілася бачыць ім падчас трагедый…

    Іван Мікалаевіч, як чалавек сціплы, пра асабістыя подзвігі гаварыць не любіць, а вось у адрас сваіх былых калег не скупіцца на кампліменты. Кажа, на такіх, як Анатоль Бітэль, Анатоль Зялкоўскі, Андрэй Башаркевіч, Казімір Краскоўскі, Міхаіл Юкавец, можна разлічваць у самых складаных сітуацыях. Ды і тагачаснае кіраўніцтва ў асобах М. І. Нямкевіча, А. В. Шакуна, А. Б. Юхнеўскага вызначалася высокім прафесіяналізмам і ўменнем хутка прымаць правільнае рашэнне. Адно засмучае Івана Мікалаевіча – у грамадстве не склалася належнае стаўленне да пажарных-выратавальнікаў. Па-ранейшаму пра высакародную місію застаецца памылковая асацыяцыя: доўга спіш – здаеш на пажарніка… Вось у галівудскіх блакбастарах умеюць “зляпіць” героя нават з простага паштальёна і лёгка пераканаюць гледача: амерыканцы ратавалі свет незлічоную колькасць разоў.

Нашы прадстаўнікі мужных прафесій застаюцца не навідавоку. А, між тым, хто, акрамя іх, пойдзе, рызыкуючы жыццём, ліквідаваць тэхнагенную катастрофу, выносіць з агню пацярпелых, змагацца з разгулам розных стыхій? Выратавальнікі не стануць ухіляцца ад свайго абавязку нават пры смяртэльнай пагрозе. І вернасць гэтай прысязе – не пусты гук для іх.

Амаль два дзесяцігоддзі адслужыў Іван Мікалаевіч Сухадолец выратавальнікам. Пайшоўшы на заслужаны адпачынак, знайшоў сабе занятак, таксама звязаны з клопатам пра жыццё чалавека, – узначальвае раённую арганізацыю выратавання на водах. Разам з жонкай Янінай Віктараўнай жывуць у Сакаўшчыне, трымаюць гаспадарку, чакаюць на выхадныя ў госці сыноў, якія працуюць інжынерамі буйных прадпрыемстваў рэспубліканскага значэння, цешацца маленькай унучачкай Аляксандрай. Дзякуй Богу, жывуць яго бацькі, і таму ў родных Стайках ён бывае ледзь не штодня. Іван Мікалаевіч і дзяцей выгадаваў, і дом пабудаваў, і дрэў насадзіў. І па пашпарце, і па выглядзе ён – малады мужчына, у самым росквіце сіл. Таму яшчэ шмат чаго карыснага і добрага Івану Сухадольцу трэба зрабіць на гэтай зямлі…

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть