image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэйды па пажаранебяспечным мясцінам (Нясвіжскі раён)

1042

У вясновы перыяд на тэрыторыі раёна, як правіла, узнікае складаная пажаранебяспечная абстаноўка. Па стане на 16 красавіка ў Нясвіжскім раёне зарэгістравана 5 загаранняў сухой расліннасці на агульнай плошчы 0,316 га.

З мэтай правядзення прафілактычнай працы работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці ў розных мясцінах раёна. Вельмі часта грамадзяне недаацэньваюць, наколькі хутка могуць распаўсюджвацца пажары ў прыродных экасістэмах. Сухая трава і лісце здольныя ўспыхнуць нават ад невялікай іскры, а падчас моцнага ветру агонь імгненна распаўсюдзіцца на велізарныя тэрыторыі. Ратавальнікі працягваюваюць нагадваць жыхарам пра асноўныя правілы пры спальванні смецця на прысядзібных участках, размяшчэнні спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы, прыводзяць прыклады, калі з-за прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём адбываліся пажары, а таксама раздавалі памяткі з рэкамендацыямі супрацьпажарнай накіраванасці.

- Калі вы вырашылі развесці вогнішча на ўласным участку, рабіце гэта толькі ў зацішнае надвор'е, - нагадваюць нясвіжскія ратавальнікі. - Адыдзіце на 10 метраў ад бліжэйшай пабудовы, на 20 метраў ад ляснога масіву і на 30 метраў ад месца захоўвання саломы або сена. Не пакідайце агонь без нагляду. Памятаеце, што пад рукой ў вас павінен быць сродак тушэння - палівальны шланг, вядро з вадой ці пяском, вогнетушыцель. Пасля таго, як вогнішча дагарыць, прыміце меры па недапушчэнні яго паўторнага ўзгарання. Таксама будзьце асцярожныя пры падрыхтоўцы шашлыка. Не забывайце, што бяспечная адлегласць ад бліжэйшых пабудоў - не менш за 4 м. Заўседы памятаеце, што хвілінная бестурботнасць можа абгарнуцца непапраўнай трагедыяй. Беражыце сябе і сваю маёмасць!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть