image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэйды па выпальванні сухой расліннасці (Слуцкі раён)

231

Штогод з надыходам вясны ратавальнікам даводзіцца сутыкацца з праблемай палаў сухой травы і іншай расліннасці і, як следства, павелічэннем колькасці пажараў. У мэтах папярэджання пажараў пры спальванні сухой расліннасці работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы. Чарговы рэйд адбыўся на пачатку красавіка.

У вёсцы Гольчычы здалёк відаць слуп дыму, зразумела, што гаспадары паляць смецце ў полі. Каля вогнішча стаяць вілы, сухой расліннасці побач няма, аднак і чалавека каля вогнішча таксама няма. А надвор’е між тым выдалася ветранае, раптам іскра даляціць да драўлянага плота?

– Я на хвіліну адышоў, – спяшаецца апраўдацца пажылы мужчына. – А так я сачу за агнём, спецыяльна на разараным распаліў, ведаю правілы і выконваю.

Так, разводзіць вогнішчы для спальвання смецця можна толькі пры выкананні мер супрацьпажарнай бяспекі. Старшы інспектар сектару прапаганды і узаемасувязі з грамадскасцю Слуцкага РАНС Дзмітрый Шчарбачэня параіў прынесці яшчэ вядро вады, а пасля таго як вогнішча прагарыць, абавязкова не проста заліць вуглі вадой, але і перакапаць.

– Быў выпадак, калі згарэлі гаспадарчыя пабудовы якраз праз тое, што гаспадары, як ім здавалася, добра залілі вогнішча, пайшлі спаць, а агонь пасля разгарэўся, – тлумачыў інспектар.

Па наступным адрасе вогнішча таксама было размешчана ўдалечыні ад пабудоў, каля яго – вядро з вадой, рыдлёўка. Сумненняў няма: гаспадары ўсё кантралююць. Падобная прадбачлівасць, безумоўна, радуе. Але яшчэ трэба ўлічваць надвор’е, распальваць вогнішча варта толькі калі няма ветру.

Травяныя палы, гаворыць інспектар, жыхары сельскай мясцовасці, тлумачаць здаўна заведзеным звычаем рабіць так.

– Выпальванне старой травы на самой справе не спрыяе росту маладой, а наносіць прыродзе сур’ёзную шкоду, – адзначае Дзмітрый Шчарбачэня. – Агонь знішчае не толькі сухастой, але і насякомых, жывёл, парушае каранёвую сістэму раслін, знішчае ўрадлівы пласт зямлі. Травяны пал – гэта той жа пажар. Любая неасцярожнасць у абыходжанні з агнём можа прывесці да сур’ёзных наступстваў, таму важна быць заўсёды пільнымі, асцярожнымі, уважлівымі.

Наступнае вогнішча было выяўлена на дрэваперапрацоўчай вытворчасці ў вёсцы Замосце. Як і ў папярэдніх выпадках, усе правілы супрацьпажарнай бяспекі быццам бы выкананы, але парушана самае галоўнае: развядзенне агню на тэрыторыі прадпрыемстваў строга забаронена.

– Ды вось сабралі смецце, спецыяльна абсталявалі месца, – здзіўляўся ўладальнік прадпрыемства. – А калі мы для гэтага жалезную ёмістасць возьмем, вогнетушыцель паставім?

Адказ катэгарычны: забаронена.

Наведаўшы яшчэ некалькі вёсак, пераконваешся, што падобныя рэйды і тлумачальныя гутаркі праводзяцца недарэмна: грубых парушэнняў у развядзенні вогнішчаў выяўлена не было.

Усім грамадзянам падчас рэйду раздавалі буклеты супрацьпажарнай тэматыкі.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть