- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Да якой бяды можа прывесці выпальванне сухой расліннасці.. (Любанскi раён)
Нядбайна кінутая падпаленая запалка, разведзенае вогнішча або наўмыснае выпальванне сухой расліннасці, і многае іншае - вось асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Каб нагадаць пра гэта насельніцтву, на тэрыторыі Любанскага раёна адбыўся чарговы прафілактычны рэйд па прафілактыцы выпальвання сухой расліннасці і навядзення парадку на зямлі ў цэлым.
Ратавальнікі нагадалі грамадзянам пра тое, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці забаронены, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры выпальванні сухой расліннасці.
«Так, я ведаю, да якой бяды можа прывесці выпальванне сухой расліннасці. Зусім нядаўна я была сведкай таго, як зусім бяскрыўднае разведзенае вогнішча можа стаць прычынай пажару», - адзначыла жыхарка в. Вежанка.
Праводзячы такія рэйдавыя мерапрыемствы, мы спадзяемся дастукацца да грамадзян і растлумачыць людзям усю небяспеку наступстваў выпальвання сухой расліннасці.