image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не выпальвайце сухую расліннасць! (Нясвіжскі раён).

746

У Нясвіжы і на тэрытарыяльнай сельскіх выканаўчых камітэтаў працягваецца прафілактычная праца ў жыллёвым фондзе і працоўных калектывах. Члены назіральных камісій сумесна з работнікамі Нясвіжскага РАНС і прадстаўнікамі іншых зацікаўленых службаў нагадваюць грамадзянам аб правілах бяспекі, парушэнне якіх можа мець самыя сумныя наступствы для жыцця і здароўя.

Пры наведванні домаўладанняў ратавальнікі звяртаюць ўвагу на стан электраправодкі, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, веданне тэлефонаў экстраных службаў, недапушчэнне пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Супрацоўнікі Нясвіжскага РАНС настойліва рэкамендуюць захоўваць пільнасць пры выкарыстанні электрычных і газавых прыбораў, а таксама пры спальванні на прыдамавых участках смецця.

– Катэгарычна забараняецца выпальваць сухую траву, - нагадваюць грамадзянам ратавальнікі. – За выпальванне сухой расліннасці, траў і ржышча на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках – прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Спальваць смецце можна толькі ў зацішнае надвор'е, пры гэтым полымя трэба пастаянна кантраляваць і ні ў якім разе не пакідаць без нагляду. Пры спальванні смецця пляцоўка павінна быць падабрана такім чынам, каб выключыць пажар, а адлегласць ад вогнішча да будынкаў павінна быць не менш за 10 м. Не забывайцеся аб першасных сродках тушэння: вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку. Памятаеце, што хвілінная бестурботнасць можа абгарнуцца непапраўнай трагедыяй. Беражыце сябе і сваю маёмасць!

Разам з актыўнай работай у жыллі работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць актыўную працу ў прадпрыемствах і арганізацыях раёна. Ратавальнікі звяртаюць увагу работнікаў на неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах, веданне алгарытмаў дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, прыводзяць прыклады пажараў якія адбыліся на тэрыторыі рэспублікі, Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть