image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У цэнтры бяспекі (Нясвіжскі раён)

542

У Нясвіжскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях працягваюцца заняткі ў цэнтры бяспекі. Каб наглядна паказаць, наколькі звыклыя на першы погляд рэчы могуць стаць небяспечнымі, нясвіжскія ратавальнікі рэгулярна праводзяць навучальныя заняткі з дзецьмі розных устаноў адукацыі.

На жаль, сёння даволі часта можна пачуць, што прычынай пажару з'явілася дзіцячае свавольства з агнём, таму нясвіжскія ратавальнікі рэгулярна праводзяць навучальныя заняткі са школьнікамі. Пры дапамозе інтэрактыўных пляцовак ратавальнікі тлумачаць дзецям аб неабходнасці захавання асноўных правілаў бяспечнай жыццядзейнасці.

Сёння раённы цэнтр бяспекі наведалі выхаванцы ДУА "Сярэдняя школа №1 г.п. Гарадзея", дзе не толькі спазналі шмат новага і цікавага, але і адпрацавалі навыкі эвакуацыі пры праходжанні праз задымлены лабірынт, навучыліся правільна рэагаваць на розныя надзвычайныя сітуацыі і выяўляць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Таксама ратавальнікі правялі для гасцей майстар-клас па спосабах правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі пацярпелым пры дапамозе адмысловых трэнажораў, а ўсе атрыманыя веды дзеці замацавалі прайшоўшы тэсты пры дапамозе планшэтаў.

Пры правядзенні мерапрыемства дзеткі з вялікай ахвотай задавалі своі пытанні, а ратавальнікі з задавальненнем адказвалі на іх. Было бачна, што дзяцей перапаўняюць станоўчыя эмоцыі і праведзены занятак надоўга застанецца ў іх у памяці.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть