image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пажар на кацельнай і парыў вадаправоднай сеткі паспяхова ліквідаваны! (Старадарожскі раён)

637

У апошні працоўны дзень спакой работнікаў Старадарожскай жыллёва камунальнай гаспадаркі быў парушаны: на тэрыторыі гарадской кацельнай ў складзе захоўвання драўлянай шчапы: з-за парушэнняў правілаў бяспекі пры правядзенні будаўнічых работ успыхнуў пажар.

Задача перад камунальшчыкамі стаяла складаная – ліквідаваць ачаг узгарання і не дапусціць распаўсюджвання агню на суседнія будынкі, чаму маглі паспрыяць ўмовы надвор'я – моцны вецер ускладніў задачу. Каб ліквідаваць надзвычайную сітуацыю, дзейнічаць трэба было хутка і рашуча. Так, дарэчы, і адбываецца: своечасова падаспелі члены санітарнага звяна, якія выцягнулі пацярпелага з-пад завалу і аказалі першую даўрачэбную дапамогу, а затым перадалі медыкам. Свае веды і ўменні па тушэнні пажару прадэманстравалі члены пажарнай дружыны, патушыўшы ўмоўнае ўзгаранне з дапамогай вогнетушыцеля і пажарнага рукава.

Літаральна праз некалькі хвілін паступае другая ўводная: у городзе на скрыжаванні галоўных найбуйнейшых вуліц здарыўся парыў водаправоднай сеткі і аврыйная сітуацыя ў цеплакамеры. Без жыццёва важных вады і цяпла засталіся амаль палова жыхароў горада. На гэты раз у “бой” уступілі работнікі аварыйных быгад: пасля абследавання участка, дзе знаходзілася места парыва, рабочыя налажылі бандаж, тым самым аператыўна ліквідавалі парыў.

“Надзвычайныя здарэнні на такіх сацыяльна важных аб’ектах могуць прывесці да чалавечых ахвяр і вялікіх матэрыяльных страт, –падкрэсліў Віктар Валянцінавіч. – Таму трэніроўкі на падобных прадпрыемствах праводзяцца рэгулярна. Сённяшнія вучэнні паказалі, што добраахвотныя фарміраванні дзейнічалі зладжана і з пастаўленымі задачамі паспяхова справіліся”.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть