image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У адно імгненне…(Вілейскі раён)

890

Кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 27 лютага з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, зноў працягвае весці размовы з працоўнымі калектывамі аб самым важным у жыцці чалавека - аб бяспечнай жыццядзейнасці дарослых і дзяцей. Першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з работнікамі Вілейскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі з педагагічным складам сярэдняй школы №3 горада Вілейкі.

Аб становішчы з пажарамі, якая склалася ў Рэспубліцы, вобласці і нашым раёне, распавялі прысутным спецыялісты, пры гэтым падкрэслілі, што за бягучы перыяд гэтага года ў вобласці назіраецца тэндэнцыя змяншэння пажараў і загінулых ад іх. Як сведчыць статыстыка, асноўная частка загінулых знаходзілася ў нецвярозым стане. Кіраўнікі райаддзела правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, у каго ёсць пячное ацяпленне дома або ў вёсцы, праверыць спраўнасць. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях звярнулі асаблівую ўвагу, што ў раёне прафілактыцы дзіцячага траўматызму і гібелі надаецца належная ўвага.

- У першую чаргу трэба звярнуцца да бацькоў, каб навучылі сваіх дзетак бяспечным паводзінам дома, у школе, на вуліцы і на сваім прыкладзе паказвалі, як трэба паступаць у той ці іншай сітуацыі, - адзначылі спецыялісты. – Наша мэта – дамагчыся, каб дзеці былі пад наглядам, ў бяспецы, і калі гаворка ідзе аб іх здароўi і жыццi, абыякавых не павінна быць. Яшчэ раз паўтарылі - у жыцці часам у адно імгненне можа здарыцца непапраўнае. Памятайце пра гэта, Дарослыя!

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть