image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Зіма змушае тапіць печы… (Вілейскі раён)

1147

У гэтым годзе, хоць зіма ў нас і "еўрапейская", і радуе нас сонечнымі дзянькамі, але змушае ўсіх тапіць печы, каб у доме было цёпла і ўтульна. Але невыкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі можа стаць прычынай пажару і гібелі людзей. У рамках акцыі "Адзінага Дня бяспекі", 26 лютага быў запланаваны сялянскі сход у вёсцы Нарач, каб папярэдзіць вяскоўцаў аб рызыцы ўзнікнення ўзгарання, калі правілы эксплуатацыі пячнога абсталявання будуць парушаныя і не толькі…

Начальнік Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхімовіч нагадаў прысутным жыхарам вёскі Нарач інфармацыю аб становішчы пажарнай бяспекі на тэрыторыі Вілейскага раёна. Спецыяліст распавёў пра выпадкі гібелі людзей ад пажараў, патлумачыў неабходнасць захавання нормаў і правілаў пажарнай бяспекі пры вядзенні прысядзібнай гаспадаркі. Кіраўнік раённага аддзела папярэдзіў аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне норм і правілаў пажарнай бяспекі. Работнік МНС акцэнтаваў увагу грамадзян на неабходнасць набыцця аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама да вяскоўцаў давёў выпадкі гібелі людзей па прычыне курэння ў ложку ў нецвярозым стане. У канцы сходу вяскоўцам былі ўручаны памяткі на супрацьпажарную тэматыку.

У сваю чаргу, намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі пагутарыў пра бяспеку з працоўным калектывам Вілейскай раённай арганізацыйнай структуры "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть