image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Агонь з іскры пачынаецца» (Вілейскі раён)

655

25 лютага, кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, правялі сустрэчы ў працоўных калектывах. Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхiмовiч правёў выступ з работнікамі Вілейскага РайПО, першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з педагагічным складам ДУА «Рабунскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа» і работнікамі «Акругу» Маладзечанскай дыстанцыі шляхоў, а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі пагутарыў з працоўным калектывам сталовай «Вяснянка».

Падчас правядзення сустрэчы работнікі МНС давялі інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці, раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыялісты правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

- «Агонь з іскры пачынаецца», - звярталі ўвагу прысутных работнікі МНС, - на народных прыказках трэба вучыцца, паколькі, як паказвае практыка: асноўнай прычынай пажараў, на якіх загінулі людзі, з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, - большасць з загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Спецыялісты таксама нагадалі ў каго ёсць пячное ацяпленне, прывесці яго ў спраўны стан і рэкамендавалі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Кіраўнікі РАНС расказалі аб зручным мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач».

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю з рэкамендацыямі ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть