image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэкамендацыі – ўсталяваць карыснае прыкладанне… (Вілейскi раён)

767

Не парушаючы традыцыі ў прафілактыцы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, 24 лютага кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Начальнік раённага аддзела па НС Аляксандр Яхімовіч правёў сустрэчу ў працоўным калектыве Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, а першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з работнікамі Вілейскай РЭС і клубнай сістэмы.  

Кіраўнікі райаддзела праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы ў рэспубліцы, вобласці і раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыялісты правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і аб тым, што не варта забываць аб сваіх састарэлых бацьках.

- Па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў, на якіх загінулі людзі - з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, - акцэнтавалі ўвагу прысутных работнікі МНС.

Спецыялісты таксама заклікалі грамадзян, якія маюць пячное ацяпленне ў доме – прывесці яго ў належны стан і быць уважлівымі да ўсяго навакольнага у сваім штодзённым жыцці, а таксама парэкамендавалі ўсталяваць на мабільны тэлефон карыснае прыкладанне «МНС Беларусі: Дапамога побач» і прадэманстравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть