image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Размова пра бяспеку (Нясвіжскі раён)

324

24 лютага ў ДУА «Сейлавічскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, у якім прыняў удзел начальнік Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Вячаслававіч Бокун.

Ва ўстановах адукацыі Нясвіжскага раёна з'явілася добрая традыцыя - на кожны бацькоўскі сход кіраўніцтва навучальных устаноў запрашае работнікаў МНС для правядзення прафілактычных гутарак з бацькамі і настаўнікамі. Як правіла, на такіх сходах прысутнічаюць прадстаўнікі розных працоўных калектываў, маладыя бацькі і менавіта таму ратавальнікі заўсёды знаходзяць час, каб у чарговы раз нагадаць грамадзянам аб недапушчэнні пакідання малалетніх без нагляду, аб неабходнасці правядзення з дзецьмі навучальных гутарак, растлумачыць пра важнасць выканання правілаў бяспекі і расказаць асноўныя алгарытмы дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайых сітуацый.

На бацькоўскім сходзе ў ДУА «Сейлавічскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" прысутнічаў начальнік Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Вячаслававіч Бокун. У сваім выступе начальнік РАНС азнаёміў прысутных з становішчам па пажарах і гібеллю людзей на іх, распавёў асноўныя прычыны іх узнікнення і давёў правілы пажарнай бяспекі, якія павінен выконваць кожны чалавек.

Працягваючы размову ратавальнік акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўстаноўкі ў домаўладаннях пажарных апавяшчальнікаў, прывёў выпадкі іх станоўчай спрацоўкі. Напрыканцы размовы работнік МНС правёў прэзентацыю мабільнага прыкладання «Помощь рядом» і прадэманстраваў відэафільм «Недетские игры».

У завяршэнні сустрэчы Віталь Вячаслававіч адказаў на пытанні, уручыў удзельнікам сходу наглядна-выяўленчую прадукцыю і заклікаў прысутных быць асабліва ўважлівымі да пытанняў бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть