image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра бяспеку – кожнаму чалавеку (Стаўбцоўскі раён)

418

Усе мы добра разумеем, што большасць нашчасных выпадкаў, у лік якіх уваходзяць і пажары, адбываецца па віне самаго чалавека. І гэта не дзіва, таму што асноўны прынцып жыцця значнай часткі насельніцтва зводзіцца да фраз: “што павінна здарыцца, тое і здарыцца ў любым выпадку” або “мяне гэта не кранецца”. І вось гэта абыякавасць або самаўпэненнасць і прыводзіць да наступстваў, якія мы выправіць ужо не зможам.  

Менавіта з мэтай нагадаць пра неабходнасць “бяспечнага жылля” на Стаўбцоўшчыне праходзяць штодзённыя выступленні ў працоўных калектывах. Так, чарговае выступленне па пытаннях бяспекі правёў выконваючы абавязкі начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Полацкі. На гэты раз “урокі бяспекі” прайшлі сярод работнікаў ААТ “Стаўбцоўскі райаграсэрвіс” і ЧВУП “Ірыаль”.

Прысутным на мерапрыемствах яшчэ раз нагадалі пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі ў жыллі і на працоўным месцы, агульнымі намаганнямі ўзгадалі алгарытм дзеянняў у выпадку той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Таксама “слухачам” прапанавалі ўзнавіць веды пра правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння пажараў, а ў канцы сустрэчы ўручылі буклеты, памяткі – яшчэ адзін напамін пра тое, што за бяспеку свайго жыцця нясём адказнасць мы самі!

“Кожны з нас, канешне, імкнецца наладзіць свой быт прыгожа, утульна, у адпаведнасці з сучаснасцю, - адзначыў Аляксандр Іосіфавіч. – Аднак, на першым плане усё ж павінна быць пытанне бяспекі жылля. Купіць новыя шпалеры ці замяніць падлогу мы можам у любы момант, але, калі здараецца непапраўнае – рамонт патрабуе значна большых матэрыяльных затрат, а ў самым горшым варыянце – прыйдзецца разлічвацца сваім здароўем, а, мабыць, і жыццём!”

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть