image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Работа на прафілактыку (Старадарожскі раён)

398
Як зберагчы сваё жыццё і жыцце блізкіх ад вогненнай стыхіі, што рабіць у выпадку пажару - пра гэта і не толькі нагадалі ратавальнікі падчас сустрэчы з працоўным калектывам Старадарожскага раёна газазабеспячэння, якая адбылася 20 лютага.

У сустрэчы прыняў удзел начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Усеня.

Галоўны ратавальнік раёна ў сваім выступленні засяродзіў увагу на статыстыцы МНС, прывеў прыклады вогненных трагедый, што здарыліся ў гэтым і мінулым гадах на тэрыторыі вобласці і рэспублікі, прааналізаваў прычыны іх узнікнення і заклікаў прысутных да больш пільнага стаўляння да свайго жыцця і здароўя.

Напярэдадні вясновага пажаранебяспечнага перыяду Уладзімір Аляксандравіч нагадаў прысутным аб правілах распальвання вогнішча, недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці і траў на корані, а таксама аб адказнасці грамадзян за дадзеныя парушэнні.

У сваім выступленні вогнеборац надаў асаблівую ўвагу праблеме гібелі дзяцей на пажарах з-за свавольстваў з агнём і заклікаў дарослых з усёй адказнасцю падысці да арганізацыі бяспечнага вольнага часу, сумеснымі намаганнямі забяспечыць захаванне жыцця і здароўя дзяцей.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть