image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Асцярожнасць не пашкодзіць…(Мядзельскі раён)

922

Папярэджанню пажараў і гібелі людзей на іх, а таксама прафілактыцы п'янства, асацыяльнага ладу жыцця, сямейнага недабрабыту сёння надаецца асаблівая ўвага. І ў гэтым важную ролю адыгрывае, у першую чаргу, праца з насельніцтвам. На тэрыторыі населеных пунктаў раёна актыўна дзейнічаюць назіральныя камісіі, ажыццяўляюцца выязныя прыёмы, працуюць інфармацыйныя і мабільныя групы, рэгулярна праводзяцца сельскія сходы грамадзян, а таксама выступленні перад работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў.

Чарговая такая сустрэча прайшла 19 лютага ў санаторыі “Журавушка”. З з працоўным калектывам сустрэўся начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Анатольевіч Каркоцкі. Ён распавёў аб становішчы з пажарамі ў раёне і ў цэлым па вобласці, прывёў статыстыку і пэўныя заканамернасці, выяўленыя пры аналізе прычын ўзнікнення пажараў.

- Тут на першае месца можна паставіць ўжыванне алкаголю і часта, як следства, курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення. – адзначыў Андрэй Анатольевіч. – Неабходна ўжо зараз успомніць пра наступленне вясенне – летнега пажаранебяспечнага перыяду. Менавіта ў гэты перыяд лідзіруюць пажары, звязаныя з прыбіраннем і спальваннем мусару на сваім прысядзібным ці дачным участку. А адбываецца гэта таму, што гаспадары “наводзяць парадак” з парушэннем норм і правілаў пажарнай бяспекі. Бо калі не ўсё, то вельмі многае залежыць ад кожнага з нас – дадаў Андрэй Каркоцкі.

Напрыканцы сустрэчы выратавальнік акцэнтаваў увагу на важнасці агучаных у працэсе выступлення пытанняў. Адзначыў, што і ў далейшым работнікі МНС будуць папярэджваць, пераконваць, а калі неабходна, то і прымушаць да выканання правілаў бяспекі жыццядзейнасці людзей.

У гэты ж дзень намеснік начальніка па аператыўна – тактычнай рабоце Андрэй Аляксандравіч Матняк інжынерам па ахове працы арганізацый і прадпрыемстваў Мядзельскага раёна аб неабходнасці выканання правіл бяспекі не толькі на рабочым месцы, але і ў асабістым жыллі.

- Тым больш, на тэрыторыі Мінская вобласці ў дадзены момант праходзіць месячнік пажарнай бяспекі, які накіраваны на стабілізацыю аператыўнай абстаноўкі з пажарамі, зніжэнне рызыкі гібелі людзей ад знешніх прычын, прафілактыку цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць асобы, - адзначыў Андрэй Аляксандравіч.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть