- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Лікбез бяспекі для сацыяльных работнікаў (Старадарожскі раён)
Працоўны тыдзень работнікаў Старадарожскага тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пачаўся сустрэчай з начальнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Усеняй. Галоўны ратавальнік раёна правёў прафілактычную гутарку, лейтматывам якой стала прадухіленне пажараў, што здараюцца па віне чалавека.
Уладзмір Аляксандравіч распавёў пра становішча, якое склалася з пажарамі ў раёне, сталічнай вобласці і цэлым у рэспубліцы, а таксама агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў.
- Аналіз прычын вогненных трагедый амаль заўсёды відавочна сведчыць: будзь сам чалавек прадбачлiвым, асцярожным - бяды можна было б пазбегнуць, – адзначыў Уладзмір Аляксандравіч. - Заладзіць расколіны ў печы і пабяліць комін, не пераграваць печ і не перагружаць электраправодку. Здавалася б, што перашкаджае людзям захоўваць гэтыя прапісныя ісціны? Толькі няўхільнае выкананне правіл пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў побыце дазволіць папярэдзіць узнікненне розных экстрэмальных сітуацый.
Асобным пытаннем была ўзнята праблема дзіцячай гібелі на пажарах. Выратавальнік адзначыў, што галоўная прычына трагічных здарэнняў, на якіх загінулі дзеці, – гэта бацькоўская нядбаласць, неналежны дагляд за дзецьмі. Гэтак жа Уладзімір Аляксандравіч нагадаў асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках, а для аматараў шашлыка і прыроды распавёў, як правільна сябе паводзіць, каб адпачынак апынуўся бяспечным.
Напрыканцы сустрэчы кожнаму прысутнаму былі ўручаны буклеты і лістоўкі, у якіх шмат карыснай інфармацыі па пажарнай бяспецы і бяспецы жыццядзейнасці.