image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Кожнаму нагадаем аб бяспецы!(Вілейский район)

225

14 лютага адбыліся прафілактычныя сустрэчы кіраўнікоў Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з працоўнымі калектывамі і жыхарамі раёна. Начальнік аддзела Аляксандр Яхімовіч правёў сустрэчу з жыхарамі вёскі Хаценчыцы Хаценчыскага сельскага Савета, першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж пагутарыў з працоўным калектывам крамы «Еўраопт», намеснік начальніка аддзела Яўген Шалуха пагутарыў з работнікамі кінатэатра «Мір», а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі сустрэўся з жыхарамi, якія пражываюць у вёскі Несцеркі Крывасельскага сельскага Савета. У дадзеных гутарках спецыялісты агучылі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі ад іх людзей у Рэспубліцы і вобласці, нагадалі асноўныя патрабаванні па забеспячэнні бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце і на працоўных месцах.

Не засталося без увагі і пытанне недапушчэння курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. Кіраўнікі райаддзела падрабязна расказалі і растлумачылі правілы эксплуатацыі электрабытавых прыбораў, пячнога ацяплення. Работнікі РАНС завастрылі ўвагу прысутных на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і неабходнасці прывіцця ім навыкаў бяспечных паводзін.

І ў завяршэнні мерапрыемстваў усім прысутным была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя на супрацьпажарную тэматыку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть